Каля 1000 гродзенцаў у суботу 5 мая масавым заездам адкрылі новы веласезон. Стартавалі велааматары на плошчы Савецкай і там жа фінішавалі.

Сёлета рэкордная па колькасці ўдзельнікаў калона ўпершыню праехала па вуліцах Дубко і Дзяржынскага.

Увесь маршрут праходзіў наступным чынам: пл. Савецкая – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Сав. Памежнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясновая – вул. Болдзіна – БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага – пл. Леніна – вул. Ажэшка – вул. Савецкая – пл. Савецкая.

Чытайце яшчэ:  У Гродне Ровар-фэстам адкрылі летні веласезон і склалі гігантскі ровар (+відэа з дрона)

Акрамя велапрабегу ў праграме адкрыцця сезона былі майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Удзел у адкрыцці сезона прынялі гродзенцы розных узростаў.