Увечары 3 мая атрыум гандлёвага цэнтра Old City прымаў гасцей на адкрыцці выставы World Press Photo 2018. Сёлета тур міжнароднай фотавыставы па Беларусі упершыню пачаўся з Гродна. На конкурс World Press Photo 2018 было даслана 73 044 ад 4 548 фатографаў са 125 краін свету. На выставе прадстаўлены 45 здымкаў-пераможцаў. Пабачыць іх у Гродне можна да 17 мая.
Са словаў куратаркі і менеджаркі выставы, І Вэнь Ся (Yi Wen Hsia) у час, калі кожны можа рабіць фотаздымкі практычна ў любую хвіліну, конкурс World Press Photo набывае яшчэ большую значнасць. Для ацэнкі здымкаў журы бярэ пад увагу шэраг журналістскіх аспектаў гісторыі, а таксама эстэтычныя і тэхнічныя памеры выявы. Такім чынам, выстава прадстаўляе не проста фотаздымкі, але «гісторыі, што маюць значэнне» для ўсяго свету.
Сёлета на выставе прадстаўлены асобныя здымкі і фотагісторыі пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях: «Праблемы сучаснасці», «Агульныя навіны», «Прырода», «Людзі», «Спорт», «Аператыўныя навіны», «Навакольнае асяроддзе» і «Доўгатэрміновыя праекты».
Абсалютным пераможцам сёлетняга конкурса стаў здымак венесуэльскага фатографа Роналду Шэмідта (Ronaldo Schemidt), зроблены падчас антыпрэзідэнцкіх пратэстаў у Каракасе.
Цікава, што у дзень адкрыцця выставы ў Гродне гэтаму здымку споўнілася роўна год. Ён быў зроблены 3 мая 2017 года.
Пабачыць выставу ў Гродне можна да 17 мая. Уваход вольны.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…