Ад 4 да 24 мая праект «Анёлы над горадам» і партал Hrodna.life ладзяць конкурс «Сэлфі з анёламі». Мэта гэтай акцыі - падтрымаць вяртанне ў горад яго самых старажытных анёлаў. Тых, што трымаюць каралеўскі герб на першай праўдзівай выяве Гродна — гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта. Проста зрабі сэлфі з любым з гарадскіх анёлаў і атрымай дызайнерскую налепку. Паспяшайцеся: першыя 24 удзельнікі у дадатак да налепак атрымаюць стылёвы магніт з анёламі. А таго, чыё анёльскае сэлфі назбірае найбольш падабаек, чакае адмысловы падарунак!
Сустрэць у Гродне анёла не складана. Іх выявы ў горадзе — даніна еўрапейскай традыцыі, а наш горад па праву лічаць адным з самых еўрапейскіх гарадоў Беларусі.
Анёлы ў Гродне месцяцца на сценах, вежах і брамах горада, яны хаваюцца паміж старонкамі кніг ці ўпрыгожваюць палічкі кватэр. Іх шмат, але анёлаў многа не бывае!
Тое, што хутка ў горад вернуцца і анёлы з гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта — наша агульнае дасягненне. То прывітайма анёлаў сваімі гасціннымі сэлфі!
[irp posts="59 733″ name="Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён"]
Усе ўдзельнікі акцыі атрымаюць стылёвыя налепкі «Анёлы над горадам». Забраць іх можна будзе ў краме «Цудоўня» па адрасу Кірава, 3.
Аўтару здымка, які набярэ найбольш падабаек на 24.00 24 мая, арганізатары акцыі падораць адмысловы падарунак
Дапаможам анёлам узняцца над каралеўскім Гродна!
Натхненне і падказкі шукайце ў здымках артыкула, на вуліцах горада, на старонках кніг і ў сваіх сэрцах.
Падтрымаць праект «Анёлы над горадам» фінансава і атрымаць унікальную каляровую выяву старога Гродна 102×36 см можна па спасылцы.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…