Макіяж здымалі нажом: як жылі модніцы ў часы Панятоўскага

Напярэдадні раздзелаў Рэчы Паспалітай людзі выкарыстоўвалі макіяж, каб схаваць сляды пасля сіфілісу або шнары. «Устала, пусціла кроў, паснедала ды пайшла ў госці», — так выглядаў дзень заможнай дамы часоў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які бавіў час паміж Гродна ды варшаўскімі Лазенкамі.

У Гродна манарх жыў у Новым замку і трох загарадных рэзідэнцыях. Замак у Варшаве стаяў на беразе Віслы, куды скідалі смецце. Улетку смурод ад яго не даваў Станіславу Аўгусту сканцэнтравацца ані на дзяржаўных справах, ані на сардэчных перажываннях. Таму кароль выкупіў Лазенкі, якія належалі князям Любамірскім, ды загадаў збудаваць сабе рэзідэнцыю, піша Б****Т.

3 траўня 1791 года, падчас ягонага кіравання, была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. З гэтай нагоды ў Лазенках, сёння гэта папулярны парк, можна было ўбачыць, як выглядалі дамы і кавалеры ў XVIII стагоддзі. Пра касметыку, лекі, моду, тэатр і танцы той эпохі распавядалі чальцы «Станіславоўскае таварыства» на майстар-класе па макіяжы.

У XVIII стагоддзі мужчыны перасталі ганарыцца шнарамі - і сталі іх хаваць
У часы апошняга караля Рэчы Паспалітай уласныя твары перасталі задавальняць людзей: часта на іх былі заўважныя хібы — сляды пасля воспы ці іншых хваробаў, у прыватнасці, сіфілісу.

Макіяж перажываў свой росквіт. Працэс займаў некалькі гадзінаў. Вакол сядалі сяброўкі, запрашаліся і мужчыны-доктар, настаўнік танцаў, спаведнік. Перш накладалі маску з бялілаў, часам па два-тры слоі. Пасля ў хаду ішлі румяны: ад светла-ружовых да ярка-чырвоных. Мода на колер змянялася цягам стагоддзя. Але дамы з пачуццём густу імкнуліся толькі падкрэсліць натуральную прыгажосць, ахвяры ж моды часта не маглі паўстрымацца і рабілі чырвоным палову твару.

Модныя кавалеры, вярнуўшыся з-за мяжы, не ўяўлялі сабе больш жыцця без бялілаў, пудры, румянаў і высокіх прычосак. Іх іранічна называлі «макаронамі». Макіяж таксама хаваў баявыя шнары, якімі дагэтуль было прынята ганарыцца. Пудрай маскавалі і сівыя валасы.

Яшчэ адным улюбёным спосабам бавіць вольны час былі азартныя гульні
Макіяж у тыя часы, аднак, нярэдка шкодзіў. Для прыгатавання бялілаў выкарыстоўваліся свінец ды ртуць. Скура пад такім «тынкам» рабілася шэрай, рана старэла. Бывала, што заўзятыя модніцы нават паміралі. Крэмы гатавалі на жывёльным тлушчы, і яны з часам дрэнна пахлі. Бывала, што моцна «затынкаваны» твар высыхаў, і корку счышчалі нажом: бялілы не змывалі кожны дзень, як робяць жанчыны сёння.
Накласці макіяж у XVIII ст. было шматгадзіннай справай
Палякі недалюбліваюць караля Панятоўскага за раман з расейскай імператрыцай Кацярынай ІІ, які спрычыніўся да падзелаў Рэчы Паспалітай. У 1795 годзе ён зрокся польскага трону. Свае дні на пасадзе Станіслаў Аўгуст закончыў у Гродна. У канцы жыцця знаходзіўся ў Новым замку пад хатнім арыштам, затым быў змушаны адрачыся ад пасаду і пад аховай — вырушыць у выгнанне ў Санкт-Пецярбург, дзе праз нейкі час памёр.


Красота — это страшная сила. Хорошо, что сегодня эту красоту можно поддерживать. Существует много разных косметических процедур, которые могут продлевать молодость и красоту. Вы можете записаться на прием в салон «Катарина» на этом сайте. Здесь вы найдете исчерпывающую информацию о работе наших центров, об услугах и специалистах.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024