Напрыканцы красавіка гродзенскі музычны гурт Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) прэзентаваў новы сінгл «сакавіцкі кот». Цікавосткаю праекта стаў жывы сумесны адначасовы запіс інструментаў, на які пазней былі накладзеныя вакал, флейты і іншыя музычныя фарбы. Запіс і гукарэжысуру сінгла гродзенцы зрабілі самастойна, ва ўласнай прыватнай студыі.
«Усё пачалося некалькі год таму у нетрах менскага андэграўнда. Мы са Зміцерам Брытанавым рэпетыравалі з мясцовымі музыкамі у пошуках арыгінальнага гучання. Песня „Сакавіцкі кот“ была напісана па-руску на вершы Нікіты Васільева. Зараз мы перагледзелі аранжыроўку і пераклалі тэкст. У выніку атрымалася яскравая пазітыўная песня, якую прыемна спяваць і, спадзяюся, слухаць», — кажа кампазітарка і салістка гурта Дар’я Багаслова.
Тое, што абноўлены «Сакавіцкі кот» пабачыў свет практычна ў маі, зусім не праблема, мяркуюць музыкі. Яго вобраз «адвечна жывы» і заўжды гукае вясну незалежна ад пары году.
soundcloud.com/race-of-dreamers/sakavtsk-kot-march-cat
Да слова, гэта ўжо другая жартоўная песня гурта на «звярыную» тэму. У рэпертуары музыкаў ўжо ёсць песня пра французкага бульдога «Пламенная самка».
У запісе сінгла бралі ўдзел:
Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) — інтэрнацыянальны праект, у складзе якога граюць музыкі з Мінска, Гродна, Масквы. Гурт выконвае выключна аўтарскую музыку для слухачоў з вытанчаным густам, спявае на беларускай і рускай мовах.
Улюбёныя стылістычныя напрамкі - Jazz Fusion, Ethno, Lounge, Art & Prog Rock. У актыве Race Of Dreamers (Расы Мечтателей) два студыйных альбомы імправізацыйнай музыкі, некалькі відэакліпаў і сінглаў. Зараз гурт працуе над запісам трэцяга песеннага беларускамоўнага альбому.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…