У Гродне ў грамадзяніна Польшчы канфіскавалі BMW-X6 за 70 000 еўра

Аўтамабіль быў увезены ў Беларусь ў 2017 годзе і да гэтага часу выкарыстоўваўся пад выглядам ўжо зарэгістраванага на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе Гродзенская мытня.

Сёлета пры аператыўна-вышуковых мерапрыемствах была праведзена крыміналістычная экспертыза аўтамабіля. Усталявана, што VIN-нумар аўтамабіля «перабіты». Такім чынам гаспадар спрабаваў пазбегнуць аплаты падатка за растаможку ў памеры каля 75 000 беларускіх рублёў. Эксперты усталявалі і арыгінальны VIN-нумар аўтамабіля. Аказалася, што транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку на тэрыторыі Еўразвязу.

Па факту ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у дачыненні да грамадзяніна Польшчы распачата крымінальная справа. Матэрыялы для вядзення працэсу перададзены ў Следчы камітэт.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025