Каля 60 рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы і Беларусі, а таксаму па аднаму з Вугоршчыны і Чэхіі прыехалі 29 красавіка да Новага замку ў Гродне, каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, а таксама выступіць перад гродзенцамі.
Для многіх рэканструктараў гэта ўжо трэці прыезд у Гродна. У асноўным усе яны займаюцца рэканструкцый эпохі 16−17 стагоддзяў. У двары Новага замка гасцей сустракала вялікая колькасць гараджан. Шмат хто падыходзіў да рэканструктараў знаёміцца і фатаграфавацца.
Арганізатарамі Дзён Стэфана Баторыя ў Гродне з’яўляюцца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і польскі клуб «Гусар». Упершыню рэканструктары з Польшчы прыязджалі ў Гродна ў снежні 2016 года.
Сёлета да фестывалю далучыліся і беларускія клубы з Мінска і Бабруйска.
Мерапрыемствы каля Новага замка працягнуцца да 18:00. На наступныя дні ў рэканструктараў запланрованы выступы ў Лідзе і Міры.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…