Пераможцы конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom» давялі журы да слёз

Найлепшыя чаканні журы спраўдзілі фіналісты абласнога этапу конкурса на лепшага чытальніка вершаў па-беларуску 25 красавіка ў Гродне. Сярод амаль 30 удзельнікаў другога, вочнага тура журы абрала пяцёрку пераможцаў. Імі сталі Маліка Мірзаліева, Арына Баярчук, Ульяна Астрамовіч, Анастасія Прымачок, Марыя Новік. Пераможцаў узнагародзілі смартфонамі і запрасілі на рэспубліканскі фінал. Ён адбудзецца ў маі на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра ў Мінску.

«Мы нават паміж сабой гаварылі, што трэба лепшыя з дасланых матэрыялаў паказваць па тэлевізары, на першым канале! Такія прыгожыя, такія шчырыя дзеці! Такое веданне мовы! - зазначыла старшыня журы, пісьменніца Раіса Баравікова. — Галоўнае, што ўсе чыталі вершы з любоўю, з жаданнем зрабіць як мага лепш. Адчувалася, што гэтыя дзеці не проста любяць Беларусь — яны адчуваюць сябе беларусамі, шануюць сваю гісторыю, свой край. Калі яны ўсё гэта захаваюць на доўгае жыццё, то выйграюць усе, выйграе Беларусь».

youtu.be/LHsKxsUBxm8

Што выбраць лепшых было вельмі цяжка, прызнаўся і прадстаўнік журы ад кампаніі velcom Віктар Пазнякоў:

«Гэта быў сапраўдны выклік. Але ж мы хацелі данесці да дзяцей, што ўдзельнічаць у конкурсах не страшна, што адсутнасць выйгрышу гэта не параза, а прыступка да далейшых перамог».

Прыз ад спецыяльна запрошанага сябра журы, Пятра Карнауха з футбольнага клуба «Нёман», атрымала Рэната Мамедава з Мінойтаў. Са словаў Пятра Карнауха, здарылася «дэ жа вю» — сам адчуў сябе школьнікам, узгадаў урокі мовы. «Аж слёзы пайшлі», — пазначыў ён у сваім нататніку і прызнаўся, што адзначыў выступ Рэнаты дзвюмя дзясяткамі. «Цяпер у Мінойтах будзе больш заўзятараў нашага клуба», — зазначыў Карнаух, перадаючы дзяўчыне торбачку з фірмовымі падарункамі самага беларускамоўнага футбольнага клуба краіны.

Усе ўдзельнікі абласнога фіналу атрымалі ганаровыя дыпломы, а пераможцы — яшчэ і сучасныя смартфоны.

Вялікі фінал конкурса адбудзецца ў маі і пройдзе ў Мінску, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Кожную вобласць прадставіць па 5 удзельнікаў. Пераможцы атрымаюць смартфоны Apple.

youtu.be/Yp3hZBX4FPI

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024