Акунуцца ў феерверк фарбаў і надоўга зачаравацца кожнай рэччу маглі наведвальнікі выставы лямцавання Алены Вітко 25 красавіка. Яе вырабы — фантазійныя капялюшыкі, сумкі, шалі, упрыгожванні і адзенне. Зроблена ўсё з натуральнай беларускай воўны.
Дызайнерка кажа, што заўжды імкнецца дарыць радасць прыхільнікам творчасці.
«Хачацца, каб вакол нас была прыгажосць. І хочацца пажадаць жанчынам больш смеласці. На маю думку, калі ты выдзяляешся з натоўпу, гэта падымае настрой».
Працы Алены Вітко называлі «вельмі фантазійнымі «і нават «чыстым экспрэсіянізмам». Для іх стварэння аўтарка выкарыстоўвае беларускую воўну са Слонімскай камвольнай фабрыкі. Алена распавяла, што яе рэчы носяць не толькі ў Гродне і не толькі ў штодзенных сітуацыях. Некалькі паліто ад гродзенскай дызайнеркі паехалі ў Францыю, капялюшыкі часта набываюць турысткі з Прыбалтыкі, а адна з сумачак паехала нават у Новую Зеландыю. Сталым замоўцам капялюшыкаў стаў і Гродзенскі драмтэатр. Капялюшыкі майстаркі «іграюць» ужо ў чатырох спектаклях.
Найбольш цікавіла наведвальніц устойлівасць чыстай воўны да захоўвання і чысткі:
— Ці не з’есць іх моль?
— За пяць гадоў працы моль не папсавала ніводнай рэчы. Мабыць, нават яна цэніць мастацтва.
Пабачыць выставу можна цягам некалькіх тыдняў. Таксама можна запісацца на аўтарскія курсы па лямцаванні. Іх Алена Вітко праводзіць у Цэнтры рамёстваў.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…