Гродзенцы разам з Mr.English адзначылі дзень англійскай мовы

Самай вясёлай і англамоўнай у горадзе стала 23 красавіка вуліца Савецкая. Некалькі гадзін выкладчыкі школы Mr.English размаўлялі з гараджанамі на англійскай мове, расказвалі цікавыя факты пра культуру Англіі, гулялі ў квіз на кемлівасць і правяралі інтуіцыю гараджан. Усё гэта было арганізавана ў Сусветны дзень англійскай мовы. І гэта, дарэчы, не адзіная акцыя Mr.English — увесь тыдзень у самым цэнтры Гродна можна будзе адчуць англійскую атмасферу.

Упершыню гэтае свята адзначалі ў свеце ў 2010-м годзе. Дарэчы, у той жа год былі ўсталяваныя і дні іншых афіцыйных моў ААН. 23 красавіка абраны Днём англійскай мовы невыпадкова, бо гэта дзень нараджэння Уільяма Шэкспіра. У арыгінале яго хацелі б прачытаць многія. Спадчына Шэкспіра і яго ўклад у папулярызацыю англійскай мовы немагчыма ацаніць.

«У гэты дзень мы выйшлі на самую ажыўленую вуліцу горада, — распавядае выкладчык школы Mr.English Юлія Дарашкевіч. — Мы правялі акцыю, у якой паказалі гродзенцам, што веданне замежнай мовы — гэта весела і выдатна. І шмат каму такое мерапрыемства было даспадобы».

Мінакі спыняліся і цікавіліся: як можна хутка вывучыць англійскую мову? Юлія кажа, што перш за ўсё трэба жаданне, разуменне сваёй мэты і добры выкладчык. З веданнем англійскай мовы ў людзей адкрыты ўсе дарогі: можна падарожнічаць па свеце і працаваць у любой краіне.

«Галоўнае паставіць сабе мэту і намагацца дасягнуць яе. Наша школа дае добрую магчымасць вывучэння англійскай мовы. На кожным занятку мы заўсёды практыкуем з вучнямі і гэта вельмі важна. Мы даём ім самыя лепшыя веды, каб у будучыні яны маглі іх выкарыстоўваць у рэальных бытавых і жыццёвых сітуацыях», — кажа Юлія.

Успомніць асновы, павялічыць запас слоў, разняволіцца і загаварыць

Гродзенцам вясёлае мерапрыемства ад школы Mr.English спадабалася. Самых актыўных удзельнікаў школа частавала прысмакамі і запрашала на заняткі.

Данііл: Я сам вучуся на перакладчыка, але мне цікава было ўспомніць асновы англійскай мовы. Нават са старту пераблытаў англійскі сцяг з брытанскім. Наша моладзь павінна адукоўвацца ў сферы замежных моў і гэта важна, бо з імі яны могуць сабе многае дазволіць.

Алег: Сёння лічыцца, што інтэлігентны чалавек павінен ведаць хаця б адну замежную мову. Гродзенцам ёсць да чаго імкнуцца. Такія мерапрыемствы, якія прайшлі на Савецкай, вельмі займальныя і пазнавальныя. І нашаму гораду проста не хапае такога, што магло б дапамагчы разняволіцца і загаварыць на замежнай мове.

Маргарыта: Англійская мова — гэта № 1 у сучасным свеце. Людзі, якія валодаюць англійскай — валодаюць светам. Мне вельмі падабаюцца такія актыўныя мерапрыемствы ў нашым горадзе, яны ў нас атрымліваюцца яркія і маляўнічыя. Гэта весела і пазнавальна. Мая англійская не такая і дрэнная, але з такімі мерапрыемствамі я магу павялічыць свой запас слоў, а таксама папрактыкавацца з іншымі людзьмі.

Аляксандр: Я гультай і мне сорамна, што ў свае 27 гадоў я не ведаю англійскай мовы. А яна мне вельмі патрэбна, бо я хачу ўбачыць свет і працаваць у якой-небудзь развітой краіне. Аднойчы я нават пайшоў на курсы замежнай мовы, але сышоў у першы ж дзень. Мой узровень складана было вызначыць нават выкладчыкам. Што ж тычыцца мерапрыемстваў з англійскай мовай, то безумоўна яны гораду патрэбныя і ў вялікай колькасці. Нашы заходнія суседзі ў гэтым кірунку прайшлі далёка наперад.

Дзе адчуць англійскую атмасферу?

Увесь тыдзень, з 23 да 28 красавіка, будуць праходзіць «English day in Big Buffet». У папулярным бістро на апошнім паверсе ГД «Нёман» будзе гучаць англійская музыка, а ўсе найменні страў - таксама будуць на англійскай.

А яшчэ ў «Вялікім буфеце» вы знойдзеце крыжаванку ад Mr.English. У ім вы праверыце сваю эрудыцыю на веданне англамоўнай культуры, традыцый, геаграфіі. З разгаданай крыжаванкай трэба прыйсці ў офіс на Савецкай 17 да 28 красавіка і атрымаць падарункі. Офіс адкрыты з 10.00 да 18.00.

Англійскай стала больш у «спальніках»

Зараз шматлікім гродзенцам не прыйдзецца выязджаць са свайго раёна, каб патрапіць на заняткі - Mr.English па просьбах студэнтаў адкрыў філіял на Вішняўцы! На Кабяка 8/4 вас чакаюць утульныя аўдыторыі, новае абсталяванне і найлепшыя выкладчыкі. Філіял працуе па буднях з 12.00 да 19.00.


Як звязацца з Mr.English?

+375 29 2222 808

mrenglish.by


ЧУП по ОУ «Центр Английского языка «Мистер Инглиш»

УНП 591 000 725

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024