400 раварыстаў праедуць з Гродна да Белавежскай пушчы, каб падтрымаць устойлівае развіццё

400 раварыстаў за 6 дзён праедуць з Гродна да лясоў Белавежскай пушчы ў межах велапрабегу Bike4SDGs. Яго арганізуюць, каб падтрымаць грамадства роўных магчымасцяў, абарону лясоў і біяразнастайнасці, мясцовага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі.

Узяўшы старт у Гродна 24 красавіка, удзельнікі пераадолеюць амаль 300 км па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, каб 29 красавіка фінішаваць у самым сэрцы Белавежскай пушчы, дзе да асноўнай групы далучацца каля 300 веласіпедыстаў для фінальнага заезду па лясных масівах найстарэйшага запаведніка ва Усходняй Еўропе.

Пачнецца прабег 24 красавіка ў 11.30 на Савецкай плошчы ў Гродне.

Для чаго праводзяць Bike4SDGs?

Велапрабег Bike4SDGs закліканы паказаць важную ролю партнёрства ўрадавых і недзяржаўных арганізацый, прыватнага бізнесу, міжнародных і мясцовых супольнасцяў у працэсе дасягнення мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Арганізатары акцыі таксама імкнуцца звярнуць увагу на тое, што трэба актыўней прыцягваць людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства, а таксама на важную ролю лясоў для захавання разнастайнасці, клімату і сацыяльна-эканамічнага развіцця мясцовых супольнасцяў.

Па ходзе маршруту ўдзельнікі будуць сустракацца з мясцовымі ўладамі, няўрадавымі арганізацыямі і людзьмі з інваліднасцю, каб прапанаваць канкрэтныя практычныя крокі па больш актыўнаму прасоўванню грамадства роўных магчымасцяў.

У межах акцыі ўдзельнікі таксама сустрэнуцца з мясцовымі прадпрымальнікамі - уладальнікамі аграсядзібаў, рамеснікамі, леснікамі і жыхарамі невялікіх белавежскіх вёсачак, з якімі абмяркуюць перавагі ўстойлівага кіравання лясамі і развіццё ляснога турызму ў Беларусі.

Прыемным дадаткам да маршрута стане пешаходная прагулка 29 красавіка па Белавежскай пушчы.

Як далучыцца?

У фінальны дзень велапрабегу Bike4SDGs арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца на дыстанцыі 21 км па самых прыгожых месцах Белавежскай пушчы. Маршрут пройдзе па асфальтаванай дарозе і будзе даступны для людзей усіх узростаў і фізічных магчымасцяў, у тым ліку і для людзей з інваліднасцю. На фінішы на Царскай Паляне усіх чакае цёплы прыём, памятныя медалі і стравы палявой кухні.

Тым, у каго ёсць вопыт кіравання каноэ, Bike4SDGs прапануе даследаваць наваколлі пушчы па водным маршруце дыстанцыяй 10 км уніз па рацэ Лясная.

Завершыцца мерапрыемства ў 18:00 кірмашом Мэтаў ўстойлівага развіцця і лясным канцэртам на Царскай Паляне ў Белавежскай пушчы.

Велапрабег Bike4SDGs 2018 арганізуецца Праграмай развіцця ААН у цесным партнёрстве з Гродзенскім і Брэсцкім аблвыканкамамі, Пасольствам Польшчы ў Беларусі, Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адміністрацыяй Белавежскай пушчы, Мінскім, Гродзенскім і Брэсцкім велтаварыствамі, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025