Дзясяткі прадметаў-экспанатаў, зробленых калісьці на гродзенскiх прадпрыемствах, сабралі разам і паказалі грамадскасці на выставе «Зроблена ў Гродне». Яна адкрылася 20 красавіка ў Старым замку.
Папярэднікам выставы была кніга «На Гродзенскiм бруку», якую Андрэй Вашкевіч выдаў разам з Віктарам Саяпіным у 2016 годзе. Праз два гады ў Старым замку адкрылася выстава, экспанаты для якой у музеі збіралі на працягу многіх гадоў. Выстава распавядае пра прамысловасць горада з XIX ст. да першай паловы XX ст., пра вядомыя прадпрыемствы, якія існавалі тады, і пра іх прадукцыю.
«Калі кніга выйшла, я ўжо на той момант збіраў экспанаты для выставы. У гэтым мне дапамагалі як калекцыянеры і музейныя работнікі, так і звычайныя гродзенцы. Так што ўсім дзякую, хто дапамагаў у стварэнні выставы», — распавядае яе аўтар Андрэй Вашкевіч.
На выставе можна не толькі паглядзець каштоўныя экспанаты, але таксама пазнаёміцца з іх падрабязнай гісторыяй. Сёння нешматлікія гараджане ведаюць, што ў 1930-я гады Гродна славіўся сваімі матацыкламі, ігральнымі картамі, півам і многім іншым, чаго цяпер не выпускаюць.
[irp posts="56 681″ name=" Нёман": польскі матацыкл з беларускім характарам, пра які не любяць узгадваць"]
«Гэтай выставай мы хочам расказаць пра штодзённае жыццё гродзенцаў праз прызму эканомікі. Праз тое, што гродзенцы на працягу многіх гадоў стваралі сваімі рукамі. Пачынаючы ад самых банальных рэчаў, як будаўнічы матэрыял, і заканчваючы прадукцыяй былых тытунёвай і пераплётнай фабрык, піўзавода, кафлярні і іншыя. За кожным такім прадпрыемствам хаваецца свая гісторыя, якую мы пастараліся хоць трохі ўзнавіць», — дадаў Вашкевіч.
Выстава ў Старым замку працягнецца да восені.
[irp posts="35 279″ name="Гродзенская калода Лапіных цяпер прадстаўляе Беларусь у міжнароднай супольнасці калекцыянераў ігральных карт"]
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…