Экалогія і змяненне клімату — сёлетняя тэма ў амбасадараў праекта «Europe on Track», якія 19 і 20 красавіка наведалі Гродна. Замежнікі правялі дыскусіі і воркошопы з мясцовымі студэнтамі і школьнікамі.
«Europe on Track» гэта моладзевы праект, у рамках якога дзевяць маладых людзей, падзяліўшыся на тры каманды, праязджаюць усю Еўропу за адзін месяц. Гродна ўпершыню трапіў у маршрут праекта ў 2017 годзе. Сёлета ў горад таксама прыехала каманда з трох чалавек: Алеанор з Бельгіі, Мары са Швейцарыі і Івета з Балгарыі. Усе члены каманды з’яўляюцца маладымі лідарамі, экалагічнымі актывістамі, падарожнікамі, а таксама вопытнымі спікерамі. Гродна для іх — завяршальны пункт падарожжа.
Па шляху перамяшчэння па Еўропе ўдзельнікі бяруць інтэрв'ю, праводзяць апытанні, вядуць фота і відэаблог, праводзяць майстар-класы, дыскусіі і іншыя мерапрыемствы.
У Гродне паслы закранулі тэму глабальных экалагічных праблем і шляхоў іх вырашэння.
Для Hrodna.life яны падзяліліся ўражаннямі ад горада. Распавядае Мары са Швейцарыі:
«Мы заўважылі, што Гродна сапраўды зялёны і сцежкі для ровараў тут ёсць. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць экалагічны транспарт. Таксама мы заўважылі, што ў горадзе ёсць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Усё гэта радуе. Бачна, што горад развіваецца ў гэтым напрамку. У параўнанні з іншымі еўрапейскімі гарадамі, дзе нам давялося пабываць падчас паездкі, у Гродне яшчэ больш-менш добра з гэтым. Бо не ва ўсіх гарадах былі веласцежкі і кантэйнеры».
Пры гэтым прадстаўнікі «Europe on track» звярнулі ўвагу, што таго, што ўжо робіцца для экалогіі ў Гродне, яшчэ недастаткова — ёсць да чаго імкнуцца.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…