Ужо некалькі дзён побач з камяніцай па вуліцы Калючынскай, 23 вядзецца пракладка трубаправода і каналізацыі. Менавіта там рабочыя натыкнуліся на падмуркі старога дома, як аказалася — вельмі цікавага.
Дом № 21 па вуліцы Калючынскай быў знесены ў савецкія гады, а ўжо ў сучаснай Беларусі на яго месцы планавалі пабудаваць нешта іншае. Праз час на месцы дома нічога так і не з’явілася, хоць пляцоўка і выстаўлялася на аўкцыён.
Падмуркі старога дома да красавіка 2018 года заставаліся не кранутымі, пакуль там не з’явілася рабочая тэхніка. Да дому № 23, які рэканструююць, будаўнiкам трэба падвесці ваду і каналізацыю. Уладальнік будынка № 23 Станіслаў Сямашка распавёў, што ў яго атрыманы дазвол на ўсе працы на гэтай тэрыторыі. На будаўнічую пляцоўку прыязджаў нават археолаг з Акадэміі навук
За некалькі дзён рабочым у зямлі акрамя старых падмуркаў трапляліся розныя старыя прадметы і косткі.
На думку гродзенскіх гісторыкаў, вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў тым месцы дзе сёння працуе тэхнiка — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з XVI ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Нават праз гады мясцовыя гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага квартала i дом № 21 у тым лiку.
Раней гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон распавядаў:
«На гэтым месцы ў 1990-х быў знішчаны цэлы кварталік гістарычнай забудовы. Цяпер было б лагічна аднавіць гэты страчаны куточак старадаўняга гораду, а не будаваць на яго месцы новы аб’ект, які назаўсёды пахавае ідэю адраджэння і рэгенерацыі гістарычнага ансамблю Гродна».
Мечыслаў дадаваў, што перад пачаткам якіх-небудзь работ на гэтым месцы неабходна правесці археалагічныя раскопкі, бо месца надзвычай цікавае для археолагаў і ніколі дагэтуль не вывучалася. Таму, калі і будаваць тут нешта, дык толькі аднаўляючы ранейшую забудову і прыстасоўваючы яе да сучасных патрэбаў, лічыў гісторык.
Гарадскія ўлады на гэтым месцы маглі б адпрацаваць такую схему: самім правесці археалагічныя раскопкі, зрабіць хаця б эскізны праект аднаўлення забудовы, а пасля прапанаваць інвестарам. Тыя, ведаючы, што ім ужо не прыйдзецца бясконца ўзгадняць раскопкі ды праект, пагадзіліся б на набыццё гэтага ўчастка.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…