Каля шпіталя на Гагарына пашыраць паркоўку. Яна будзе на месцы знесенага векавога дома

На месцы 100-гадовага дома, які знеслі 20 красавіка, абновяць аўтобусны прыпынак з кішэняй і пабудуюць аўтапаркоўку каля размешчанай побач 2-й гарадской бальніцы.

Стары закінуты дом на Гагарына яшчэ ў 1988 годзе прызналі непрыдатным для пражывання. Але яшчэ з дзясятак гадоў у ім жылі спадчыннікі пакуль не атрымалі кватэру ў шматпавярхоўках, піша «Гродзенская праўда».

— Тут прайшло маё дзяцінства, і цяпер пра дом засталіся толькі цёплыя ўспаміны, — распавядае адна з уладальніцаў Надзея, здымаючы на ​​камеру будынак, які зносілі. — Будавалі дом каля ста гадоў назад мой дзед Леанід Іосіфавіч і бабуля Марыя Браніславаўна. У драўляным доме на два канцы не было ніякіх выгод, затое ад продкаў нам застаўся добры пладовы сад.

Аднойчы, капаючыся ў агародзе, Надзея нават знайшла кашалёк, поўны польскімі і расійскімі царскімі манетамі. Аднесла знаходку ў школьны музей.

[irp posts="57 816″ name="У Гродне зносяць старыя пабудовы. Пакуль не вельмі каштоўныя"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024