Музей Чырвонага Крыжа ў Жэневе
Гродзенская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа пачала збор экспанатаў для будучага міні-музея. Прадстаўнікі арганізацыі збіраюць рэчы звязаныя з рухам Чырвонага Крыжа, Чырвонага Паўмесяца і Чырвонага Крышталя.
Для музея будзе важная любая дробязь: старая сумка з эмблемай сандружыны, знак донара, значкі, дакументы і г. д. Кожны экспанат будзе ўтрымліваць апісанне з указаннем дадзеных чалавека, які падарыў яго.
«Ідэя стварыць уласны музей з’явілася ў час размовы аб тым, якія рэчы з сімволікай руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ёсць у кожнага з супрацоўнікаў дома, — распавядае прадстаўнік Чырвонага Крыжа Валерый Краеўскі. — Шукаем усё, што якім-небудзь чынам звязана з гісторыяй Чырвонага Крыжа на нашых землях і ў свеце. Гэта могуць быць розныя маркі, значкі, адзенне, дакументы, прадметы побыту і іншае. Канцэпцыю музея будзем выпрацоўваць, калі ўбачым, што ў нас будзе па экспанатах».
На сённяшні дзень у калекцыі Гродзенскага абласной арганізацыі ўжо ёсць рарытэтныя і ўнікальныя фатаграфіі, розныя дакументы і гісторыі людзей.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…