Установа з беларускай назвай «Гарадзенская кавярня» пачала працу ў тэставым рэжыме 18 красавіка. Кавярня знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, насупраць Фарнага касцёла. Уладальнікі паўгода рыхтавалі памяшканне.
«Гарадзенская кавярня» гэта ўтульная прастора ў гістарычнай частцы горада, дзе можна выпіць гарачыя і алкагольныя напоі. Ёсць у меню і свежая выпечка. Інтэр'ер ўстановы выкананы ў расслабляючым стылі. Уладальнікі пастараліся стварыць яго такім, каб госці забывалі пра час. Менавіта таму ў інтэр'еры выкарыстоўваецца шмат гадзіннікаў, якія спыніліся.
Час працы:
НД-ЧЦ з 10.00 — 23.00
ПТ-СБ з 10.00 — 00.00
Двухпавярховая камяніца па адрасе Карла Маркса № 5 была пабудавана ў 1870 годзе і вядомая як дом Касцялкоўскіх. Тут у свой час жыў вядомы гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта Станіслаў Касцялкоўскі - даследчык жыцця і дзейнасці Антонія Тызенгаўза. У суседнім доме № 7, які таксама быў пабудаваны ў 1870 годзе, на пачатку ХХ стагоддзя размяшчаўся гатэль «Кіеўскі», затым «Венскі», а ў 1920-я гады знаходзіліся «Польскі гандлёвы дом» і кандытарская «Міхаіл Рацкі і сыны».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…