Супрацоўнікі польскай фірмы «Best-Pest» праводзяць у Гродне эксперымент па лячэнні каштанаў ад мініруючай молі. Для эксперыменту абралі некалькі дрэў у розных раёнах горада, пачынаючы з вуліцы Ажэшкі.
— Наша фірма з’яўляецца вытворцам лекаў супраць мініруючай молі. Яны ўводзяцца спецыяльным праколам у ствол разам з пажыўнымі рэчывамі і прэпаратам ад іншых хвароб дрэў. Калі лекі зарэкамендуюць сябе станоўча, правядзем неабходную рэгістрацыю і пачнем іх ужываць для лячэння гарадскіх дрэў, — распавядае «Гродзенскай праўдзе» прадстаўнік фірмы Аляксандр Бандарэнка.
У Гродне налічваецца каля двух тысяч каштанаў. Частка іх заражаная мініруючай моллю. Эксперымент польскай фірмы дапаможа паспяхова змагацца з такім захворваннем, лічаць у «Гродназелянбуд». Сёння на вуліцы Ажэшкі пасаджана шэсць каштанаў замест выкарчаваных два гады таму ураганам.
[irp posts="56 636″ name="Як ратаваць хворыя дрэвы: Зелянбуд" з навукоўцамі правядуць эксперымент. Эколаг Лапеха: «Мы білі ў званы яшчэ 4 гады таму""]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…