Здароўе і спорт

«Нёман» прайграў БАТЭ ў першым матчы паўфіналу Кубка Беларусі

Першы матч паўфіналу Кубка Беларусі паміж «Нёманам» і БАТЭ праходзіў у Барысаве 18 красавіка. Каманда Ігара Кавалевіча на поле нязменнага чэмпіёна Беларусi не здолела паказаць добрай гульні і заслужана прайграла суперніку з лікам 2:0.

Ужо да 30-й хвіліны матчу «Нёман» прайграваў у два мячы. Спачатку Мірка Іваніч адкрыў лік на 19-й хвіліне. А праз 10 хвiлiн Гардзяйчук павялічыў перавагу сваёй каманды. Да перапынку гродзенцы здолелі пратрымацца і не прапусціць больш мячоў.

У другім тайме гаспадары збавілі абароты, але пры гэтым працягвалі валодаць ініцыятывай, не даючы «Нёману» нават стварыць пагрозу каля сваіх варот. Не дапамог Кавалевічу ні выхад Мукама, ні розныя перастаноўкі ў складзе. У вынiку каманды так і дагулялі матч, а лік на табло застаўся нязменным.

Кубак Беларусі. ½ фінала. Першы матч. БАТЭ (Барысаў) — «Нёман» (Гродна) — 2:0

ГАЛЫ: 1:0 — Іваніч (19), 2:0 — Гардзяйчук (29).

Ігар Кавалевiч пасля матчу:

— Мы разлічвалі забіць гол у гасцях. Не атрымалася. У Барысаве стала традыцыяй нам забіваць галы рукамі. З такім судзействам разлічваць на нешта было малаверагодным.

У нас не атрымаўся першы тайм. У нас праблемы. Людзі, якія рыхтаваліся гуляць у цэнтры поля, траўмаваныя. Нам даводзіцца ісці на крайнія меры. У цэлым, я задаволены гульцамі. Чакаем гульні ў адказ.

Такія рэчы ў судзействе… Ім усё сыходзіць з рук. Разумееце, ёсць анатомія. Чыкун, б**, вам растлумачыць. У мінулы раз, калі Радзівонаў рукой забіў… Як увогуле можна такую хлусню сказаць? Кажа: «За частаколам ног не ўбачыў руку». Ну, ён што, анатомію не вывучаў? Дзе нага, а дзе рука! Там у БФФ усё растлумачаць. А так, БАТЭ з перамогай.

— Чаму Жукоўскі застаўся ў запасе?

— У нас быў план. Хацелі добра выглядаць. Але з-за неспадзяванай траўмы Абуны ўсё змянілася. Ён павінен быў дадаць свежасці.

— «Нёман» дрэнна пачаў сезон. Сёння таксама было мала момантаў каля варот БАТЭ. Чаму?

— Чаму не вельмі добра? Якасць гульні і вынік — розныя рэчы. У нас пяць новых гульцоў у складзе. Са «Слуцкам» правялі добрую гульню, пенальці не забілі. Прайшло ўсяго тры туры. Рабіць высновы пакуль рана. У другім тайме сёння выйшаў Аляксандр Глеб. Ён — гулец еўрапейскага ўзроўню. Напэўна, баяцца мяне.

— Чаму не аказалася ў заяўцы Вячаслава Глеба?

— У яго траўма.

— Як здароўе ў Януша?

— Мы яго планавалі выпусціць. Але непрадбачаныя замены зламалі нашы планы.

Матч у адказ пройдзе ў Гродне 2 мая. У іншай паўфінальнай сустрэчы «Дынама-Брэст» апынуўся мацней «Дняпра» з лікам 2:0.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024