Разборка скляпенняў XVII стагоддзя на галерэі, якая злучае браму і палац. Стары замак, Гродна
Ці Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы паспрабуе спыніць разбурэнне Старога замку ў Гродне і ці плануе ў гэтай справе звяртацца да ўладаў Беларусі? Такія пытанні накіраваў міністру культуры Пятру Гліньскаму дэпутат Сойму Роберт Тышкевіч.
Роберт Тышкевіч — дэпутат ад апазіцыйнай партыі Грамадзянская платформа (ПО), кіраўнік парламенцкай групы па справах Беларусі, даўно займаецца беларускім кірункам у палітыцы Польшчы. Ён даслаў свой запыт у Міністэрства яшчэ ў сярэдзіне лютага. Адказ прыйшоў праз месяц.
Дэпутата і міністра хвалююць інтэнсіўныя будаўнічыя працы на тэрыторыі замку з выкарыстаннем цяжкай тэхнікі. Іх таксама хвалюе тое, што аўтэнтычнасць замку аддадзена ў ахвяру амбіцыям аўтара праекта рэканструкцыі Уладзіміра Бачкова.
Міністр Пётр Гліньскі адзначае, што беларускі бок не інфармаваў палякаў пра пачатак прац. Таму міністэрства паабяцала парламентарыям, што ў межах сваіх магчымасцяў будзе старацца атрымаць інфармацыю пра планы будаўнікоў, а таксама будзе намагацца, каб польскія эксперты як мага хутчэй змаглі ацаніць асабіста аб’ём прац на тэрыторыі замку.
[irp posts="57 960″ name="Галерэю Старога замку разбяруць? Пакуль толькі аварыйную частку"]
Міністр удакладніў, што асноўным ды адзіным фармальным месцам дыялогу па справах спадчыны з’яўляецца Польска-Беларуская Кансультацыйная Камісія, але яна не мае асаблівых кампетэнцый і можа толькі даваць парады. Міністр паабяцаў, што тэму Старога замку абавязкова ўключаць у павестку чарговага пасяджэння Камісіі ў 2018 годзе.
Міністр таксама звярнуў увагу, што ў Беларусі пытанні спадчыны могуць быць палітычна матываваныя, таму меркаванне замежных спецыялістаў, нават высокага класу, можа быць у выніку і так праігнаравана.
Маштабныя работы на тэрыторыі замка пачаліся восенню 2017 года. За аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя. Эскізны праект распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80−90-я гады мінулага стагоддзя ўжо займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Падчас рэканструкцыі галоўным архітэктарам праекта стаў Алег Шымбарэцкі з «Гроднаграмадзянпраекта».
Зараз ідзе першая чарга рэканструкцыі. Яе завершаць не раней 2020 года. Спачатку рэканструююць браму, галерэю паміж імі і палацам, а таксама вежу. Другая чарга — рэстаўрацыя палаца, трэцяя — сцены над Нёманам і ўнутраны двор. У выніку замак павінен выглядаць так, як у часы Стэфана Баторыя.
Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…