Сёлета пераможцам музычнай прэміі TuzinFM «Героі году» ў намінацыі «Адкрыццё году» стаў электронны праект Mikita з песняй «Да цябе». Кіраўнік і выканаўца праекта — гродзенец Мікіта Ігнаценка. Раней ён працаваў з гуптамі «STAY» і «Triangle Sun». Сольны праект пачаўся летась з песні «Лёс». Словы да песняў праекта пішуцца па-беларуску.
[irp posts="563″ name="Новы сінгл МІКІТА заспяваў па-беларуску. Гэта «Лёс""]
Трэк «Да цябе» на TuzinFM вызначаюць як «цёплы беларускі трапікал гаўс». Ён быў створаны зімой 2018. У анатацыі музыкі прысвячаюць песню «ўсім, хто стаміўся ад бясконцага холаду» і заклікаюць «адчуць вясну разам з намі і насуперак усяму».
api.soundcloud.com/tracks/417 008 811
«Гэты спеў пра пачуццё. Пра каханне і цеплыню душы. Яны лунаюць у паветры і саграюць усё наўкол. А таксама пра тое, што жыццё змяняецца, калі ў тваё жыццё прыходзіць вясна і ты ўрэшце чуеш гукі ўласнага сэрца», — казаў з нагоды прэзэнтацыі трэка на TuzinFM Мікіта Ігнаценка.
Песня «Да цябе» возьме ўдзел у першым туры аўдыёчарту ў сэзоне 2018/2019, які распачнецца ўвосень.
Паслухаць і набыць трэк можна на лічбавых пляцоўках Apple Music, iTunes, Google Play, Яндекс.Музыка. Навіны праекту абнаўляюцца ў афіцыйнай суполцы.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…