Мастакі пачалі аднаўляць 40-метровую панараму Гродна ля падножжа Новага замка

Гродзенскія вулічныя мастакі ўжо другі дзень працуюць на падпорнай сцяне пад Новым замкам. Пры добрым надвор'і там да канца красавіка зноў з’явіцца панарама Гродна.

У 2015 годзе ля падножжа Новага замка з’явілася вялікая выява старога горада. Але з часам малюнак пачаў трэскацца, цэлыя кавалкі пачалі адвальвацца.

У 2017 годзе выяву прыбралі. Рабочыя залаталі шчыліны і зрабілі ліўнёўку, каб вада не злівалася ў будучыні на новы малюнак. Усю сцяну зацягнулі будаўнічай сеткай і нанова замазалі. 14 красавіка 2018 года мастакі пачалі аднаўляць малюнак на чыстай сцяне.

Так выглядала сцяна з выявай да рамонту
Уласна змест малюнка гарадскія ўлады вырашылі не змяняць. Эскіз яшчэ ў 2015 годзе быў узгоднены з Гродзенскім абласным мастацка-экспертным саветам па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве

«Мы крыху зменім колер, зробім выгляд пад даўніну, — распавядае мастак Аляксандр. — Сцяну быццам бы падрыхтавалі, але ўсё роўна ёсць невялікія праблемы, паглядзім колькі пратрымаецца новы малюнак. Пры добрым надвор'і мы можам узнавіць гравюру ўсяго за тыдзень».

Фарбу і лесвіцы для мастакоў забяспечылі гарадскія службы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024