У цэнтры Гродна знайшлі яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай

У час будаўнічых прац у доме № 3 на вуліцы 2-й Працоўнай рабочыя знайшлі на паддашшы схаваную каробачку ад тытуню. У ёй — упрыгожанні, манеты, у тым ліку старадаўнія, каронкі ды некалькі кавалкаў паперы.

Верагодна, каштоўнасці схавалі яўрэі перад ліквідацыяй гета.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Скарб знайшоў будаўнік Уладзімір Страковіч.

— Я здымаў маўэрлат [элемент сістэмы даху — рэд]. Калі ўздымаў пэўныя часткі, то ўбачыў скрынку. Спачатку не надаў ёй значэння, а пасля прыгледзеўся і адкрыў. А там золата: розныя манеты, ланцужкі, пярсцёнкі і іншае. Я быў у шоку.

[irp posts="31 421″ name="Гісторыя са скарбам на Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне"]

Начальства выклікала прадстаўнікоў гісторыка-археалагічнага музея і міліцыю. Паводле першых ацэнак супрацоўнікаў музея знойдзены скарб з’яўляецца каштоўным. Верагодней за ўсё, яго схавалі гродзенскія яўрэі падчас нямецкай акупацыі 1941−1943 гг.

«Жартавалі, што знойдзем што-небудзь»

Пасля рэканструкцыі ў доме размясціцца медыцынскі цэнтр.

Алег Разін, уласнік будынка:

«Калі мы куплялі гэты закінуты дом, то ведалі, што ён незвычайны і мае сваю гісторыю. Спачатку, у 1894 годзе, гэта была аднапавярховая пабудова, а пасля вялікага пажару ўладальнік дабудаваў яшчэ адзін паверх. Пры куплі мы з калегамі жартавалі,
што калі будзем яго разбіраць, то абавязкова нешта знойдзем. І бачыце як атрымалася».

Будынак, дзе знайшлі скарб, быў пабудаваны ў 1894 годзе, уладальнікам яго быў яўрэй Хаім. Падчас Другой сусветнай вайны гэты дом знаходзіўся на тэрыторыі гродзенскага гета.

[irp posts="58 307″ name="Што вядома пра залаты скарб, які знайшлі ў цэнтры Гродна"]

Будаўнік, які знайшоў скарб
Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025