У час будаўнічых прац у доме № 3 на вуліцы 2-й Працоўнай рабочыя знайшлі на паддашшы схаваную каробачку ад тытуню. У ёй — упрыгожанні, манеты, у тым ліку старадаўнія, каронкі ды некалькі кавалкаў паперы.
Верагодна, каштоўнасці схавалі яўрэі перад ліквідацыяй гета.
[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]
Скарб знайшоў будаўнік Уладзімір Страковіч.
— Я здымаў маўэрлат [элемент сістэмы даху — рэд]. Калі ўздымаў пэўныя часткі, то ўбачыў скрынку. Спачатку не надаў ёй значэння, а пасля прыгледзеўся і адкрыў. А там золата: розныя манеты, ланцужкі, пярсцёнкі і іншае. Я быў у шоку.
[irp posts="31 421″ name="Гісторыя са скарбам на Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне"]
Начальства выклікала прадстаўнікоў гісторыка-археалагічнага музея і міліцыю. Паводле першых ацэнак супрацоўнікаў музея знойдзены скарб з’яўляецца каштоўным. Верагодней за ўсё, яго схавалі гродзенскія яўрэі падчас нямецкай акупацыі 1941−1943 гг.
«Жартавалі, што знойдзем што-небудзь»
Пасля рэканструкцыі ў доме размясціцца медыцынскі цэнтр.
Алег Разін, уласнік будынка:
«Калі мы куплялі гэты закінуты дом, то ведалі, што ён незвычайны і мае сваю гісторыю. Спачатку, у 1894 годзе, гэта была аднапавярховая пабудова, а пасля вялікага пажару ўладальнік дабудаваў яшчэ адзін паверх. Пры куплі мы з калегамі жартавалі,
што калі будзем яго разбіраць, то абавязкова нешта знойдзем. І бачыце як атрымалася».
Будынак, дзе знайшлі скарб, быў пабудаваны ў 1894 годзе, уладальнікам яго быў яўрэй Хаім. Падчас Другой сусветнай вайны гэты дом знаходзіўся на тэрыторыі гродзенскага гета.
[irp posts="58 307″ name="Што вядома пра залаты скарб, які знайшлі ў цэнтры Гродна"]