Навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Ян Лялевіч распавёў Hrodna.life пра скарб, знойдзены 14 красавіка ў доме на вуліцы 2-й Працоўнай, і выказаў здагадку, хто яго мог схаваць.
Скарб, які будаўнік знайшоў на даху старога дома, складаецца з больш чым 20 залатых манет (з іх большасць Расійскай імперыі, ёсць польская міжваеннага перыяду і іншыя), залатых зліткаў, 2 залатых ланцужкоў, каля 10 залатых пярсцёнкаў (мужчынскіх і жаночых), часткі залатой медалі, зубных пратэзаў з белага металу і іншага. Таксама ёсць абгортачная папера міжваеннага перыяду.
[irp posts="58 250″ name="У цэнтры Гродна знайшлі яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай"]
«Зараз мы можам меркаваць, што скарб часоў Другой сусветнай вайны, — распавядае Ян Лялевіч. — У знаходцы каштоўнасцяў досыць шмат і мы можам сказаць, што такія закладкі ў дамах рабілі ў час нямецкай акупацыі. У дадзеным выпадку — прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва, якія апынуліся ў гета. Я перакананы, што сярод 30 000 яўрэяў даваеннага Гродна было такіх скарбаў шмат. Яўрэі разумелі, што іх чакае, і ўсімі спосабамі спрабавалі захаваць нейкія свае каштоўнасці.
Ян Лялевіч адзначае, што гэта не першы такі скарб, знойдзены ў Гродне.
«Можам успомніць нядаўні скарб на Антонава. А, напрыклад, у 1980-я актыўна праводзіліся реканструкцыя старых дамоў у цэнтры Гродна — тады таксама былі знаходкі, але пра іх ніхто нічога казаў і не перадаваў дзяржаве. Сённяшні скарб унікальны тым, што яго не схавалі, а паказалі».
Каму належалі знойдзеныя скарбы, спецыялісты сказаць пакуль не могуць, ды і наўрад ці ў іх гэта атрымаецца высветліць. На думку Яна Лялевіча, нейкія імёны або прозвішчы можна будзе назваць пасля дэталёвага вывучэння знаходак, а таксама пасля вывучэння старых адрасоў і ўладальнікаў дома, дзе знайшлі скарб.
Можна папярэдне выказаць здагадку, што гэты скарб будзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. I калі ў будучыні скарб патрапіць у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей як экспанат, то гэта будзе вялікім плюсам для гісторыі горада. У музеі тады будуць захоўвацца ўжо два скарбы з розных гета ў Гродне.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…