Гродзенкi “Нёман” не бачыць перамогі трэці матч запар. У Гродне 14 красавіка каманда Ігара Кавалевіча згуляла ў чарговую нічыю. На гэты раз з “Дняпром”.
У трэцім туры чэмпіянату Беларусі ў Гродна прыехаў адзін з лідараў старту – магілёўскі “Днепр”. Ранні час матчу ў рабочую суботу паўплываў на запаўняльнасць трыбун на гродзенскай арэне. Матч наведала крыху больш за тысячу чалавек.
“Нёман” па-гаспадарску пачаў актыўна. Першы небяспечны момант стварыў на 7-й хвіліне, калi Квашук добра прабіў штрафны з 40 метраў. Але галкіпер гасцей здолеў выцягнуць мяч.
Праз некалькі хвілін былі добрыя моманты і ў Януша, але ўдары ў нападніка “Нёмана” не атрымаліся.
Да сярэдзіны тайма госці здолелі выраўняць гульню і сталі пагражаць ужо варотам “Нёмана”. На 25-й і 39-й хвілінах прыйшлося сур’ёзна папрацаваць Сяргею Курганскамку.
На перапынак каманды адправіліся з нулямі на табло.

У другім тайме гульня на полі прыкметна ажывілася і каманды часцей сталі абменьвацца небяспечнымі момантамі. Першы такi момант у другой палове матчу паўстаў на 60-й хвіліне ля варот “Дняпра”. Пасля навеса ў штрафную добра па варотах прабіў Януш, але яго ўдар парыраваў галкіпер. Хутка ў гэтым жа моманце на дабіванне сыграў Ковель, які біў па пустых варотах. Але мяч пасля яго ўдару трапіў у штангу.
З 63-й хвіліны “Нёман” стаў гуляць у большасці. Суддзя ўгледзеў грубае парушэнне з боку футбаліста “Дняпра” Чыжа і выдаліў яго.
Здавалася б, пасля выдалення гульца супернiка гродзенцы зайграюць яшчэ актыўней, але ўжо на 64-й хвіліне Бебе у сваёй штрафной збіў нападнiка гасцей і суддзя паставіў на кропку. Адзінаццацімятровы “Дняпру” рэалізаваць не ўдалося, Курганскі здолеў адбіць гэты ўдар.

Да 82-й хвіліне ва ўзмацненне “Нёману” Кавалевіч выпусцiў Мукама і Забеліна. Гэтыя гульцы прыкметна дадалі ў гульні гаспадароў і стварылі шэраг небяспечных момантаў. Але ў выніку вызначыцца ў матчы нікому не атрымалася.
“Нёман” – “Днепр” 0: 0
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
“У кожнай гульні настройваемся на перамогу. Ёсць у нас пэўныя праблемы са складам. Былі добрыя моманты ў канцоўцы, але і ў нашы вароты быў пенальці. Ствараем шмат момантаў, характар у каманды ёсць, і гэта – добра. А нічыя – гэта ўсяго толькі адна гульня”.
Пасля трох тураў “Нёман” мае 3 ачкі і пакуль 9-е месца ў турнірнай табліцы.











