Кірмаш прамысловых і харчовых тавараў «КРЯК» адкрыўся ў Гродне 12 красавіка. У гэтым годзе — упершыню на новай пляцоўцы, побач з гіпермаркетам АЛМІ па праспекце Касманаўтаў. Тут гродзенцам прапануюць вялікія зніжкі і распродажы беларускіх тавараў.
На «КРЯК» — «Крупнейшей республиканской ярмарке компаний» — можна па добрых цэнах купіць абутак, адзенне, касметыку, бытавую тэхніку, тавары для дома і многае іншае. Кірмаш гэта эканамічны праект, створаны ў першую чаргу для падтрымкі беларускіх вытворцаў і прасоўвання айчынных тавараў.
У гэтым годзе на кірмашы прадстаўляюць свае прадукцыі вядомыя прадпрыемствы Беларусі: абутковая кампанія «Отико», вытворцы моднай вопраткі «Купалінка», «Катти-А» і «Юнадо», швейныя фабрыкі «Алетто», «Садко» і «Камиса». Ёсць тут і прадукты, касметыка, нават біжутэрыя — і ўсё па даступнай цане.
Першы кірмаш «КРЯК» з поспехам прайшоў у лютым 2014 года. За чатыры гады існавання праекта выставы праходзілі ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне. За гэтыя гады ў кірмаша склалася сваё кола пастаянных удзельнікаў і пакупнікоў. Апошніх прыцягваюць нізкія цэны і шырокі асартымент тавараў. Удзельнікаў у сваю чаргу прыцягвае магчымасць прадаць вялікую колькасць прадукцыі.
Кірмаш «КРЯК» будзе працаваць у Гродне да 21 красавіка, штодня з 10:00 да 19:00.
УНП 191 861 917
ЧУП «Экспонент»
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…