Навіны

У Швейцарскай даліне адкрыюць вяровачны парк. Абяцаюць не пашкодзіць дрэвы

Чацвёрты вяровачны парк плануюць адкрыць у Гродне бліжэй да чэрвеня 2018. Ён размесціцца ў цэнтры Гродна — у раёне Швейцарскай даліны — і будзе сезонным. Чаму заказчыкі папрасілі ў горада менавіта гэтае месца, даведаўся Hrodna.life.

Падобныя паркі актыўнага адпачынку на свежым паветры ёсць у Гродне ў лесапарку Пышкі і на базе адпачынку «Прывал». Таксама існуе адзін крыты вяровачны парк у гандлёвым цэнтры «Карона» на вуліцы Горкага. Менавіта філіял апошняга і плануюць адкрыць у цэнтры горада.

[irp posts="46 630″ name="У Гродне рыхтуецца да адкрыцця самы вялікі ў Беларусі крыты вяровачны парк"]

«Практыка паказвае, што гродзенцам і гасцям горада цікавы вяровачны парк, які мы стварылі на „Кароне“, — распавядае дырэктар фірмы Мікалай Паўлюкевіч. — Менавіта таму мы вырашылі нешта падобнае стварыць на вуліцы ў цэнтры Гродна. Для гараджан такі адпачынак будзе даступны і зручны, таксама мы зможам паказаць нешта новае турыстам».

«Любы эколаг не будзе мець прэтэнзій»

У раёне Швейцарскай даліны плануецца ўсталяваць скаладром, стварыць вяровачны гарадок з лесвіцамі і атракцыёнамі, а таксама раскінуць уздоўж ракі некалькі вісячых вяровачных мосцікаў.

«Швейцарскую даліну мы выбралі невыпадкова, бо гэта зона з выдатным рэльефам, дзе ёсць перапады вышынь і рака. Гістарычнае аблічча мы парушаць не будзем, ды і шкодзіць дрэвам таксама не збіраемся. Агульнасусветная практыка паказвае, што такія вяровачныя паркі на дрэвы ніяк не ўплываюць. Добры прыклад у „Джунглі парку“ ў Пышках», — дадаў Мікалай Паўлюкевіч.

Тэрыторыя даўно выкарыстоўваецца спартоўцамі і аматарамі

У тым месцы, дзе плануецца ўладкаванне вяровачнага парку, ужо на працягу дзясятка гадоў праходзяць абласныя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор'і, у тым ліку і па спартыўным арыентаванні.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025