Чацвёрты вяровачны парк плануюць адкрыць у Гродне бліжэй да чэрвеня 2018. Ён размесціцца ў цэнтры Гродна — у раёне Швейцарскай даліны — і будзе сезонным. Чаму заказчыкі папрасілі ў горада менавіта гэтае месца, даведаўся Hrodna.life.
Падобныя паркі актыўнага адпачынку на свежым паветры ёсць у Гродне ў лесапарку Пышкі і на базе адпачынку «Прывал». Таксама існуе адзін крыты вяровачны парк у гандлёвым цэнтры «Карона» на вуліцы Горкага. Менавіта філіял апошняга і плануюць адкрыць у цэнтры горада.
[irp posts="46 630″ name="У Гродне рыхтуецца да адкрыцця самы вялікі ў Беларусі крыты вяровачны парк"]
«Практыка паказвае, што гродзенцам і гасцям горада цікавы вяровачны парк, які мы стварылі на „Кароне“, — распавядае дырэктар фірмы Мікалай Паўлюкевіч. — Менавіта таму мы вырашылі нешта падобнае стварыць на вуліцы ў цэнтры Гродна. Для гараджан такі адпачынак будзе даступны і зручны, таксама мы зможам паказаць нешта новае турыстам».
«Любы эколаг не будзе мець прэтэнзій»
У раёне Швейцарскай даліны плануецца ўсталяваць скаладром, стварыць вяровачны гарадок з лесвіцамі і атракцыёнамі, а таксама раскінуць уздоўж ракі некалькі вісячых вяровачных мосцікаў.
«Швейцарскую даліну мы выбралі невыпадкова, бо гэта зона з выдатным рэльефам, дзе ёсць перапады вышынь і рака. Гістарычнае аблічча мы парушаць не будзем, ды і шкодзіць дрэвам таксама не збіраемся. Агульнасусветная практыка паказвае, што такія вяровачныя паркі на дрэвы ніяк не ўплываюць. Добры прыклад у „Джунглі парку“ ў Пышках», — дадаў Мікалай Паўлюкевіч.
Тэрыторыя даўно выкарыстоўваецца спартоўцамі і аматарамі
У тым месцы, дзе плануецца ўладкаванне вяровачнага парку, ужо на працягу дзясятка гадоў праходзяць абласныя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор'і, у тым ліку і па спартыўным арыентаванні.