Горад

На Замкавай да фестывалю могуць размаляваць два дамы

Навінкі да чарговага Фестывалю нацыянальных культур плануецца размясціць на вуліцы Замкавай. Мастакі распішуць дзве камяніцы ў стылі нацыянальнай арнаментыкі.

Пра гэта распавёў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Ярашэвіч.

«Работу будуць выконваць знакамітыя мастакі: Сільвановіч і Більдзюк. Мяркуецца, што афармленне будзе зроблена ў стылі нацыянальнай арнаментыкі. Пазней думаем стварыць некалькі трафарэтаў і прыступіць да роспісу сцен дамоў у жылых мікрараёнах».

Мастак Сяргей Більдзюк сказаў у размове з Hrodna.life, што распавядаць пра гэтыя планы пакуль заўчасна.

«Я б не спяшаўся гучна казаць пра ўсё гэта. Цяпер галоўная задача для нас — прайсці манументальны савет, які ўсё вырашае. Калі яго пройдзем, тады можам паказваць эскізы і пра нешта казаць».

Манументальны савет павінен прайсці ў бліжэйшы час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025