Кірмаш «КРЯК» распачнецца ў Гродне 12 красавіка. Тут можна будзе не толькі набыць адзенне, абутак, бытавую тэхніку, галантарэю, харчовыя прадукты, але і паслухаць фіналістаў Еўрабачання-2017 у Кіеве — NaviBand. Яны выступяць з бясплатнай праграмай у 17:00, адразу пасля адкрыцця кірмашу.
Мяркуецца, што на гродзенскі «КРЯК» прыйдзе больш за 20 000 наведвальнікаў. Гандлёвая плошча кірмашу складае 1400 кв.м.
Сярод удзельнікаў ужо зарэгістраваліся вытворцы швейнай і трыкатажнай прадукцыі, адзення і бялізны, верхняга адзення і абутку, хатняга тэкстылю, панчошна-шкарпэткавых вырабаў, скургалантарэйных тавараў, гаспадарча-бытавых прыладаў і бытавой хіміі, мясакамбінаты, хлебазаводы, малаказаводы, кандытарскія прадпрыемствы, рамеснікі і мастакі.
Кірмаш ладзяць у межах маштабнага нацыянальнага праекта, каб прасоўваць айчынныя тавары на спажывецкіх рынках Беларусі і Расіі, разгрузіць склады нацыянальных вытворцаў.
Арганізатары кажуць, што такая форма вельмі зручная і для пакупнікоў. У адным месцы прадстаўлены тавары мноства розных груп. А галоўнае адрозненне выставачнага гандлю ад любога ўнівермага ці супермаркета — коштавая палітыка. Прадпрыемствы-ўдзельнікі выставы прадаюць сваю прадукцыю па максімальна нізкіх цэнах.
Кірмаш будзе працаваць да 21 красавіка.
ЧУП «Экспонент»
УНП 191 861 917
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…