Магчымыя рэформы і шляхі развіцця Беларусі абмеркавалі 6 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. З «Крэш-курсам рэфарматара» перад гродзенцамі выступілі Рыгор Астапеня і Алесь Алановіч з Цэнтра новых ідэй.
Лекцыя хутка ператварылася ў дыялог, удзельнікі актыўна задавалі пытанні, абмяркоўвалі і выказвалі прапановы. З-за вялікай актыўнасці публікі сустрэча заняла больш часу чым было запланавана.
Hrodna.life выбраў некалькі асноўных тэзісаў для тых, хто на сустрэчу не патрапіў.
Наколькі хуткімі павінны быць рэформы? Гэта пытанне цікавіць і палітыкаў, і эканамістаў, і простых грамадзян.
Беларуская ментальнасць і ў прынцыпе чалавечая псіхалогія хутчэй абіраюць паступовыя рэформы, чым імклівыя змены. І вось гэтая паступовасць — страшнае зло! Пры гэтым нельга забывацца на тое, што часовае пагаршэнне дабрабыту непазбежнае. А зацягванне рэформаў вядзе да паступовага пагаршэння дабрабыту.
З-за адсутнасці канкурэнцыі ў некаторых галінах эканомікі мы з вамі вымушаны плаціць завышаны кошт за тавары і паслугі, бо ў дзяржаўных фірм няма стымулу для павышэння эфектыўнасці. Яскравыім прыкладам дзяржманапаліста можна назваць кампанію Belavia. Канкурэнцыя пазітыўна ўплывае на цану тавараў і паслуг.
Таксама прыватызацыя дапамагае прыцягнуць замежныя інвестыцыі.
На сустрэчы гаварылі пра неабходнасць лібералізацыі. Адзначылі, што эканамічныя рэформы патрабуюць дэмакратыі. Асаблівую ролю грае палітычная воля — яна павінна вытсупаць рухавіком змен.
Краху не будзе, але наша краіна працягне адставаць. Па розных прагнозах без правядзення рэформаў рост эканомікі Беларусі будзе каля 2% у год. Пры тым, што рост сусветнай эканамікі прагназуецца ў 4%
Стрымліванне рэформ каштуе больш, чым іх правядзенне.
Заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня адказаў на пытанне Hrodna.life.
— Як вы ўзаемадзейнічаеце з уладамі і ці ідуць яны вам насустрач?
— Існуе нейкая зацікаўленасць, у тым ліку і ва ўладзе, каб абмяркоўваць, спрачацца. Глядзець, хто што можа прапанаваць. Частка ўспрымае нас ці падобныя да нас арганізацыі адэкватна ў тым сэнсе, што мы можам казаць тое, што яны б хацелі казаць, але сёння не могуць, бо яны частка сістэмы. Яны проста не маюць такой свабоды, якую маем мы. Таму мы нейкім чынам узаемадзейнічаем. Мы можам, што яны не можуць, і наадварот.
Если площадь в вашей ванной ограничена вам, то идеально подойдет душевой уголок. Приобрести его можно в М-Ванна. Широкий выбор, прекрасное качество, отличная цена.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…