Ты пачынаючы спецыяліст і пакуль не ведаеш, у якой галіне IT прымяніць свае веды? А можа быць, ты пакуль не звязаны з высокімі тэхналогіямі, але заўсёды хацеў? Вось твой рэальны шанец стаць часткай IT-супольнасці, пагутарыць з цікавымі людзьмі і даведацца больш пра апошнія тэндэнцыі ў свеце IT!
OPEN IT — гэта першая штогадовая рэгіянальная канферэнцыя для айцішнікаў-пачаткоўцаў. Упершыню ў Гродне 21 красавіка!
На канферэнцыі будуць закрануты тэмы:
— Фактары паспяховага ўваходу ў IT-прафесію;
— Кар'ера ў IT-сферы;
— Гісторыі поспеху супрацоўнікаў без IT-адукацыі;
— Упраўленне і аналіз;
— Распрацоўка ПЗ;
— Тэставанне: аўтаматызаванае і мануальнае.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце жывых зносін са спецыялістамі ў сферы камп’ютарных тэхналогій і прасунутымі спікерамі.
Спікеры канферэнцыі:
- Yury Vaitukevich (Head of the HTP Branch in Grodno);
- Зелянкоў Вадзім (General Manager Educational Center of HTP Belarus);
- Вольга Леўсік (Business Analysis Team Leader, Epam);
- Піскун Аляксей (Senior SF Developer, SENLA);
- Кацярына Доўнар (Senior Software Testing Engineer, Epam);
- Скрашчук Уладзіслаў (.Net Unit Manager, Itransition);
- Юрый Ярошэнкаў (instinctools PMO);
- Таццяна Жукевіч (Senior Software Test Automation Engineer, Epam);
- Кірыл Сакалоўскі (Senior Software Test Automation Engineer, Epam);
- Таццяна Салейка (HR-Manager, SENLA);
- Элеанора Рукша (Head of HR Department, IntexSoft);
- Корцелеў Дзмітрый (PHP Team Resource Manager, Itransition);
- Нікіцевіч Аляксандра (Senior Software Engineer, SENLA)
і многія іншыя.
Праграма канферэнцыі знаходзіцца ў распрацоўцы. Сачыце за абнаўленнямі на сайце www.openit.by
Дзе і калі
Дата і час: 21 красавіка, 10.00−16.00
Месца: вул. Горкага 1/3, Гродна
Мерапрыемства бясплатнае, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя, колькасць месцаў абмежаваная. зарэгістравацца можна на сайце www.openit.by
Прыходзь і знайдзі сваё пакліканне ў галіне інфармацыйных тэхналогій!
OPEN IT — твой старт у IT!
Арганізатары канферэнцыі: Парк высокіх тэхналогій і Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій
Партнёры: EPAM, IntexSoft, Itransition, SENLA, Instinctools — буйныя кампаніі Беларусі, якія маюць шматгадовы досвед працы ў сферы IT