Беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» распрацавала шоп-тур у Гродна па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы. Але гродзенскія турагенты маюць сумневы, што прапанова стане папулярнай — палякі пакуль мала набываюць беларускіх тавараў, піша С*****а.
Прапанова ездзіць на закупы ў Гродна пазначаная як «гіт» і вісіць на самым бачным месцы інтэрнэт-старонкі беластоцкай турфірмы. Выезд аднадзённы, у Гродне можна прабыць шэсць з паловай гадзін. Паўтары гадзіны з гэтага часу адводзіцца на буйны гандлёвы цэнтр «OldCity». Ён, бадай што, найбліжэйшы па фармаце і асартымэнце тавараў і паслуг да беластоцкага гандлёвага цэнтру «Atrium Biała», папулярнага сярод беларусаў.
[irp posts="52 847″ name="Польскія крамы знайшлі спосаб абыйсці забарону на гандаль па нядзелях"]
Тут можна набыць адзенне еўрапейскіх і беларускіх брэндаў, абутак, касметыку, лекі, ювелірныя вырабы, электроніку, прадукты харчавання, паабедаць у рэстарацыі або кавярні.
Прадугледжана больш за гадзіну вольнага часу, калі турысты могуць пахадзіць па Гродне ды набыць памяткі пра яго.
Большую ж частку праграмы, каля трох гадзін, традыцыйна займае экскурсія па гістарычнай частцы горада з наведваннем замкаў, касцёлаў, музеяў, палацаў.
Запісацца ў шоп-тур можна на кожную з адзінаццаці нядзель да канца году, калі крамы ў Польшчы будуць зачыненыя.
Як сказала С****дзе супрацоўніца турфірмы «Nowator» Ганна Літвінчук, прапанова з’явілася некалькі дзён таму. Яе вырашыў распрацаваць дырэктар фірмы ў сувязі са зменамі ў польскім заканадаўстве.
«У нас яшчэ няма запісаў [на шоп-тур у Гродна], але некалькі чалавек ужо пыталіся. Раней мы ладзілі толькі экскурсіі з наведваннем Гродна на некалькі дзён», — кажа Ганна Літвінчук.
[irp posts="54 727″ name="У Літве гандляры не могуць вызначыцца, ці працаваць у выходныя"]
Пакуль невядома, ці дададуцца іншыя крамы або рынкі ў спіс гандлёвых пунктаў. Гэта будзе залежаць ад попыту на паслугу.
Як адзначыла Ганна Літвінчук, з увядзеннем бязвізу гродзенскі напрамак стаў вельмі папулярны. Турысты задаволеныя кожным выездам, асабліва хваляць беларускую гасціннасць. За гэты час фірма прывезла ў Гродна каля 250 палякаў.
Цана шоп-тура з Беластока ў Гродна — 120 злотых (каля 70 беларускіх рублёў). Тым часам аднадзённая экскурсія ў Гродна, проста каб паглядзець стары горад, у іншай беластоцкай турфірме каштуе ў два разы больш — 240 злотых.
Аднак у розных гродзенскіх турыстычных фірмах не ўпэўненыя, што шоп-туры стануць папулярнымі ў палякаў. Турагенты кажуць, што польскія турысты не надта любяць нешта набываць у Беларусі. Найбольш купляюць літоўцы, бо для іх тут цэны ніжэйшыя.
«Сталыя польскія турысты хутчэй прыязджаюць у Гродна па настальгію, моладзь — пабавіць час, адпачыць. Тавараў набываюць мала. Звычайна беларускія цукеркі, зефір, якога ў іх няма, або нейкія сувеніры», — кажа супрацоўнік гродзенскай турфірмы «Дон Кіхот» Аляксандр Дзікевіч.
Для параўнання, паездка Гродна — Беласток — Гродна праз гродзенскія фірмы каштуе значна танней — 21 рубель. Гродзенскія мікрааўтобусы цягам дня правозяць пасажыраў па гандлёвых асяродках Беластока: Кальварыйскі рынак, гандлёвы цэнтр «Atrium Biała», гіпермаркет французскай гандлёвай сеткі «Auchan».
Супрацоўніца гродзенскай фірмы «Інтакс» кажа, што беластоцкі напрамак дзеля шопінгу па-ранейшаму вельмі папулярны сярод гродзенцаў: «Едуць і едуць, месцаў нават часам няма. Вясна пайшла, перад святам не дакупіцца білетаў было».
Да прыкладу, толькі ад гэтай фірмы штодня на Беласток ідуць па чатыры мікрааўтобусы, часам поўныя, часам не.
За час дзеяння бязвізу, па інфармацыі БелТА, Гродна і Гродзенскі раён наведалі больш за 55 тысяч турыстаў — больш за 50 тысяч летась і больш за 5 тысяч сёлета — з дзясяткаў розных краін. Палякі — адны з лідараў па колькасці наведванняў.
[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]
Корпоративная культура очень важна в условиях современности. Это касается также и корпоративных печатных изданий. Либо это корпоративная газета, либо журнал в котором будут освещаться все новости вашей компании. Заказать изготовление газеты можно в рекламном агентстве «Новое слово». Хорошее качество, низкая цена.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…