У Гродне за апошні час спецыялісты МНС праверылі найбуйнейшыя шматлюдныя ГЦ «OldCity» і «Карона», гандлёвы комплекс «Карона», кінатэатр «Кастрычнік» і іншыя. Узорнымі па пажарнай бяспецы назвалі Лядовы палац і «Галактыку». Тут практычна без заўваг. Да большасці ж у ратавальнікаў ёсць пытанні.
Агулам спецыялісты МНС праверылі 300 розных аб’ектаў Гродзеншчыны. Найчасцейшыя парушэнні - загрувашчаныя шляхі эвакуацыі, зачыненыя на замок эвакуацыйныя выхады. Нярэдка незаконна перапланіроўваюць або перапрафілююць памяшканні, напрыклад, тэхнічныя — у гандлёвыя. У некаторых месцах няспраўная пажарная сігналізацыя.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі двух кіраўнікоў і адну службовую асобу. У дачыненні да некалькіх адказных асоб вядуць адміністрацыйныя працэсы.
Сур’ёзных парушэнняў, якія патрабавалі б прыпыніць працу, ратавальнікі не знайшлі, піша «Гродзенская праўда».
У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…