Да канца 2018 года ва ўсіх цягніках беларускай чыгункі можна будзе падзараджаць гаджэты. Праўда — за грошы.
Пакуль у вагонах гродзенскіх цягнікоў зараджаць прылады нельга. А ў некаторых цягніках Магілёўскага вагоннага ўчастка новую паслугу па падзарадцы электронных прылад укараняюць з 2017 года. У начальніка цягніка ёсць мабільная зарадная прылада тыпу PowerBank, якую даюць па замовах пасажыраў. Ёй скарысталіся 1090 чалавек. Цяпер такую ж паслугу ўкараняюць ва ўсіх цягніках, дзе ёсць вагоны, не абсталяваныя разеткамі.
Як піша «Еўрарадыё», гадзіна падзарадкі каштуе 1 рубель 10 капеек.
Пачынаючы з 2008 года Беларуская чыгунка закупляе пасажырскія вагоны, электра- і дызель-цягнікі, абсталяваныя 220V разеткамі для пасажыраў.
«За 10 гадоў ва ўсіх новых вагонах, а таксама тых, якія прайшлі капітальна-аднаўленчы рамонт, можна бясплатна падзарадзіць мабільныя прылады. У той жа час, паколькі тэрмін службы пасажырскага вагона складае 28 гадоў, на чыгунцы эксплуатуецца досыць шмат вагонаў выпуску раней 2008 года, дзе пасажырам не даступныя разеткі 220 V», — растлумачылі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…