Фінскі падарожнік Хары Туамола на сваім старэнькім сітраэне 3 красавіка наведаў Гродна. Фін трымае шлях з Косава, дзе ён працаваў прафесарам міжнароднага бізнесу.
Прыпаркаваны ў цэнтры Гродна сітраэн прыцягнуў шмат увагі гродзенцаў. Ніхто не ведаў, чый гэта аўтамабіль. Калі ўласнік з’явіўся, ён ахвотна распавёў сваю гісторыю.
«Калі я працаваў у Косаве, я даведаўся пра бязвізавы рэжым у Беларусі і вырашыў абавязкова наведаць гэтую краіну, а менавіта Гродна. Прыехаў сюды на сваім сітраэне 1972 гады. Цяжкасцяў з машынай амаль няма, а тое, што здараецца, я магу хутка вырашыць. Мая машына на дарозе можа разганяцца да 100 км/г».
«Гродна — чысты і ўтульны горад. Калі пракладваў маршрут, я не думаў, што ён мяне чымсьці ўразіць. Але я памыліўся. Калі параўноўваць Гродна з гарадамі былой Югаславіі, дзе я быў нядаўна, то тут нашмат чысцей і прыгажэй», — дадаў Хары.
Пасля Гродна падарожнік адправіцца далей, праз Літву, Латвію і Эстонію — дадому ў Фінляндыю.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…