Горад

Гродзенскі Музей праса можа пераехаць у іншы горад

Адзіны ў Беларусі Музей праса ўсё яшчэ працуе ў Гродне, але яго ўладальнік Аляксандр Шпакоўскі адзначае, што калі ўлады не звернуць увагу на яго праблему, калекцыя пераедзе ў іншы горад. Аляксандру ўжо звоняць з іншых гарадоў Беларусі.

Уладальнік Музея праса Аляксандр Шпакоўскі
«Пасля агучвання маёй праблемы, ніхто з прадстаўнікоў улады да мяне не прыходзіў, акрамя УЖРЭПа — прымаць памяшканне, — распавядае Аляксандр Шпакоўскі. — Гораду музей проста не цікавы. На днях мне патэлефанавалі людзі з Мінска і прапанавалі перавезці калекцыю ў сталіцу. Сказалі, што забяруць з задавальненнем».

З Віцебска і Брэста Аляксандру таксама тэлефанавалі, прапаноўвалі месца і ўмовы: яны гатовыя ўзяць усе выдаткі на сябе. Бліжэй да 10 красавіка Шпакоўскі плануе праводзіць першыя перамовы.

«Зноў кажу, калі гораду музей не патрэбен, то мне тым больш. Я працягну займацца бізнесам, а калекцыя будзе выстаўлена дзе-небудзь у іншым горадзе».

[irp posts="51 156″ name="Не той бізнес, на якім зарабляюць: якія праблемы ў прыватных музеяў Гродна"]

«Хай адмяняюць нам падаткі і арэнду»

Шпакоўскі адзначае, што калі ён усё ж пераедзе, то аддасць гораду арандаванае памяшканне ў тым выглядзе, у якім яго браў. У гарвыканкаме разумеюць праблему Музея праса, але не могуць пайсці на саступкі, ідучы супраць заканадаўства. Старшыня Мечыслаў Гой адзначаў, што горад зацікаўлены ў любых музеях і будзе ўсё рабіць для іх захавання.

«Абяцалі дапамагчы, але нічога не чуваць. Горад нават не хоча пагашаць выдаткі, якія былі выдаткаваныя мною на рамонт. А я кожны месяц даплачваю вялікую суму за музей. Гэта ніякі не бізнес, а сапраўдная дабрачыннасць».

Шпакоўскіх кажа, што калі ўсе музеі ў Беларусі роўныя — і прыватныя, і дзяржаўныя — то яму павінны адмяніць падаткі і аплату арэнды.

«Улады выдаткуюць капейку, але атрымаюць выгаду на мільёны»

За ваду і святло Шпакоўскі гатовы плаціць. Ён прапануе, каб горад станавіўся спонсарам і прымаў удзел у захаванні музея.

«Калі знойдзецца ў Гродне спонсар, я гатовы пакінуць музей. У такім выпадку бяру на сябе ўсе выдаткі па папаўненні калекцый, некаторых камунальных паслугах і зарплаце работніку. Усе іншыя выдаткі я не гатовы плаціць.

Тое, што горад не можа пайсці на саступкі, я вельмі добра разумею. Але заканадаўства прымаюць ж людзі. Няхай збяруцца і напішуць кампетэнтны ліст прэзідэнту. Гэта ж усё робіцца для горада і для развіцця турызму. Ім трэба пайсці на пэўныя саступкі.

Для дзяржавы дапамагчы такім музеям, як мой, гэта як кропля ў моры. Бюджэт гэтага нават не адчуе, але карысці для краіны агулам будзе шмат. Улады выдаткуюць капейку, але атрымаюць выгаду на мільёны".

Падобныя праблемы ёсць і ў іншых прыватных музеях Гродна. Асноўная праблема ва ўсіх — нежаданне турфірмаў і гарадскіх уладаў супрацоўнічаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025