Яшчэ адна станцыя сілкавання для электрамабіляў з’явілася ў Гродне 2 красавіка. Яна ўсталявана на ААТ «Гроднааўтасервіс» па праспекце Касманаўтаў. Гэта адна з чатырох станцый, што падарыў гораду леташні ўдзельнік фестываля SunDay Autogrodno Томас Кальвас з Германіі. Яго Opel Ampera-e стаў першай машынай, што выпрабавала на сабе працу новай станцыі.
Са словаў Томаса, электрамабілі не звязаны з яго асноўнай працай. Гэта захапляльнае хобі, каторае паступова ператвараецца ў «нешта большае». Прынамсі, у магчымасць падарожнічаць, пазнаваць свет і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Электрамабілям і падарожжам прысвечана яго старонка на фэйсбуку.
Укладаючы сродкі ў развіццё інфраструктуры, ён хоча забяспечыць больш камфортныя ўмовы для падарожжаў і матываваць іншых да асваення электрамабіляў. Тым больш, адзначае Кальвас, што і самастойна, не чакаючы толькі на інвестыцыі, Беларусь робіць крокі насустрач аматарам электрамабіляў.
Яго Opel Ampera-e мае запас ходу на акумулятарах каля 300 км. З такімі магчымасцямі па Беларусі можна свабодна перамяшчаццца, хаця і прыходзіцца дакладна планаваць месцы сілкавання. У Еўропе з гэтым ужо значна прасцей. Толькі ў Берліне можна падсілкаваць аккумулятары больш чым у 900 месцах!
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…