На матчы “Нёман” – “Віцебск”, які праходзіў у Гродне 30 сакавіка, мясцовыя фанаты падрыхтавалі маляўнічы перформанс, прысвечаны 100 гадам БНР.
Фанаты на сектары разгарнулі вялізную Трэцюю Устаўную Грамату, бел-чырвона-белыя сцягi з надпісамі “100” і “БНР”, а таксама запусцілі чырвона-белы дым. Перформанс быў узгоднены з міліцыяй і са стадыёнам.





“Мы кожны год на першы і апошні матч сезона рыхтуем цікавыя перформансы. У гэтым годзе вырашылі пасвяціць адкрыццё 100 гадам БНР, – распавядае прадстаўнік фанацкага руху “Нёмана” Віталь Будзько. – БНР – гэта наша гісторыя і мы яе паважаем. Я заўсёды кажу, мы – фанаты – не толькі любім сваю каманду, але мы і патрыёты сваёй краіны. Калі год таму нам было цяжка ўзгадніць з інстанцыямі такі перформанс, то сёлета цяжкасцяў не было”.


