Навіны

Маці кіроўцы, які судзіцца з гродзенскім аўтапаркам, напісала на сына заяву ў міліцыю

Былога кіроўцу аўтобуса Дзмітрыя Юргеля, які судзіцца з адміністрацыяй гродзенскага аўтапарку за незаконнае, на яго думку, звальненне, раніцай 28 сакавіка забралі з кватэры ў пастарунак. Заяву на яго напісала маці.

«Адміністрацыя аўтапарку ўмешваецца ў справы нашай сямʼі…»

У Кастрычніцкім судзе Гродна ўчора распачаўся разгляд позвы былога кіроўцы Дзмітрыя Юргеля да адміністрацыі гродзенскага аўтапарку. Пазоўнік дамагаецца, каб замест звальнення «з прычыны заканчэння кантракту» яго звольнілі «за парушэнне наймальнікам умоваў дамовы і з выплатай трох сярэднямесячных акладаў», піша «Радыё С**бода».

Аднак раніцай з кватэры яго забралі ў пастарунак Ленінскага РАУС. Паводле Юргеля, заяву на яго напісала маці.

«Праблемы з маці пачаліся пасля таго, як пасля падачы заявы ў суд адміністрацыя аўтапарку запрасіла яе на маю былую працу, — кажа Дзмітры Юргель. — Не ведаю, што канкрэтна яны ёй казалі, але маці пачала скандаліць, што я звязаўся з апазіцыяй. Урэшце, калі мяне забралі ў пастарунак, то ў пратаколе запісалі, што я біў маці газетай і брыдкасловіў».

Пасля таго, як Юргель у пастарунку запатрабаваў, каб да яго з’явіўся начальнік Ленінскага РАУС і каб былі прадʼяўленыя дакументальныя сведчаньні пабояў і брыдкаслоўя, яго з пастарунку адпусцілі.

«Хачу, каб мяне звольнілі паводле закона…»

У судзе супраць адміністрацыі гродзенскага аўтапарку Юргель заявіў, што звольнілі яго незаконна, бо яшчэ да заканчэння кантракту ён пісаў заяву на звальненне з прычыны невыканання адміністрацыяй кантрактных умоваў.

У прыватнасці, пазоўнік прадставіў доказы таго, колькі яму даводзілася перапрацоўваць без адпачынку, чым і парушаўся кантракт. І прывёў прыклады, калі яго прыцягвалі да прац па тэхнічным абслугоўванні транспарту, але пры гэтым не забяспечвалі спецвопраткай, мыйнымі сродкамі — паводле яго, гэта таксама парушэнне кантракту.

«А таму я хачу, каб мяне звольнілі паводле закона», — заявіў Юргель.

Прадстаўніца адказчыка, юрыстка гродзенскага аўтапарку, заявіла, што адміністрацыя прадпрыемства не прызнае ніводнага з патрабаванняў Юргеля. У судзе зроблены перапынак.

Усё пачалося са спробы самагубства

Гэта ўжо трэці суд работніка гродзенскага аўтапарку, звольненага пасля канфліктнай сітуацыі з адміністрацыяй.

Гісторыя канфлікту пачалася з таго, што адзін з кіроўцаў зрабіў спробу самагубства — спыніў на мосце праз Нёман аўтобус з пасажырамі, выйшаў з яго і скочыў з моста ў раку. Кіроўца застаўся жывы. Прычыны ягонага ўчынку дагэтуль застаюцца невядомымі. Але гісторыя на гэтым не скончылася.

Група кіроўцаў гродзенскага аўтобуснага парку накіравала ў адміністрацыю Лукашэнкі, пракуратуру, да мясцовых уладаў лісты, у якіх скардзіліся на перапрацоўкі, малыя заробкі і цяжкія ўмовы працы. Тлумачылі, што такое жыцьцё і прывяло чалавека да спробы суіцыду.

У першым выпадку работніку таксама змянілі запіс у працоўнай кніжцы — праўда, рашэнне было прынята па дамоўленасці бакоў і ўжо па-за судовым паседжаннем. У другім выпадку рашэнне суду было на карысць кіроўцы Мікалая Мурача: яму змянілі запіс у працоўнай кніжцы і выплацілі кампенсацыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024