Bigmir.net
Пасля трагедыі ў Кемераве гродзенец Дзмітрый Бандарчук пайшоў у садок, які наведвае яго трохгадовая дачка, і папрасіў загадчыцу паказаць, як у іх працуе пажарная бяспека. Малады тата заклікае гродзенцаў зрабіць тое самае ў месцах, дзе знаходзяцца іх блізкія.
Варта паглядзець на ўласныя вочы
Малады тата Дзмітрый вырашыў, што важней, чым казаць або пісаць гучныя словы, паклапаціцца пра блізкіх, праверыць месцы, дзе яны жывуць, якія наведваюць: дом, прадпрыемства, школа, садок. На яго думку, варта проста паглядзець на ўласныя вочы, як адчыняюцца дзверы запасных выхадаў, ці ўсталяваныя датчыкі пажарнай бяспекі. Дзмітрый мяркуе, што варта скарыстацца гэтай сумнай сітуацыяй, каб яна больш не паўтаралася.
«Калі такое здараецца, кожны прапускае гэта праз сябе, задумваеца пра такія рэчы, пра якія штодня мы не думаем. Пачаліся флэшмобы падтрымкі, памяці: напрыклад, кіроўцы будуць сігналіць. Салідарнасць — гэта добра. Але важная салідарнасцьць, якая накіравана на канстуктыўнасць і эфектыўнае дзеянне. Гэта зойме пяць хвілін», — кажа Дзмітрый Бандарчук.
«Каб супакоіць сваё сэрца»
Мужчына падыйшоў да загадчыцы садка, які наведвае яго дачка, і сказаў, што засмучаны трагедыяй у Кемераве і хацеў бы паглядзець, як працуе сістэма пажарнай бяспекі. Ён падкрэсліў, што не мае дачынення да службы МНС і мае такую патрэбу, каб супакоіць сваё сэрца.
«Загадчыца дапамагла мне быць больш спакойным»
Кіраўнічка садка, па яго словах, адрэагавала на просьбу спакойна і адкрыта ўсё паказала і расказала:
«Мне адразу паказалі, што сігналізацыя стаціць, датчыкі працуюць, як адчыняюцца запасныя выхады. Расказалі, калі праходзяць вучэнні, то працуюць некалькі пажарных выхадаў. Ёсць дзяжурствы супрацоўнікаў МНС. Загадчыца дапамагла мне быць больш спакойным», — тлумачыць гродзенец.
Дзмітрый заклікае гродзенцаў зрабіць тое самае, каб такія трагедыі больш не паўтараліся.
Нагадаем, 27 сакавіка па ўсёй Беларусі адбыліся вучэнні супрацоўнікаў МНС на гандлёвых, культурных, спартовых цэнтрах.
Вы любите петь и у вас это неплохо получается? А как насчет того, чтобы записать песню в вашем исполнении? «Музыкальная кухня» сделает для вас написание минусовок и нот. Гарантируем аранжировку любой авторской песни.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…