Хакеісты гродзенскага «Нёмана» у сераду 28 сакавіка на сваім лёдзе абыгралі мінскае «Юнацтва» з лікам 2:1. Такім чынам чырвона-чорныя выходзяць наперад у фінальнай серыі экстралігі.
Матчы «Нёмана» з «Юнацтвам» у Гродне праходзяць традыцыйна пры перапоўненым лядовым — і гэты раз не выключэнне. Квіткі на першыя матчы фіналу былі раскуплены літаральна за некалькі дзён.
Каманды пачалі сустрэчу даволі актыўна, але вось вызначыцца змаглі толькі на 12-й хвіліне. Першую шайбу закінулі менавіта гаспадары і зрабілі гэта ў большасці. Эфектны кідок на рахунку Пасюта. Госці здолелі зраўняць лік праз дзве хвіліны. Кагалёў пасля кiдка апынуўся бліжэй за ўсіх да шайбы і дакладна патрапіў у вароты Труса.
Другі перыяд застаўся за «Нёманам». Вывеў у гэтай дваццаціхвілінцы сваю каманду наперад Сцяпанаў, які вызначыўся на 35-й хвіліне.
У заключным перыядзе супернікі шайбамі не вызначыліся, але вось сутычак i боек было дастаткова. Асабліва заўзятарам запомнілася бойка брамнікаў каманд Труса і Мільчакова. На апошніх хвілінах матчу брамнік «Юнацтва» выехаў у цэнтр лёду і зладзіў бойку з галкіперам «Нёмана». Перамога ў бойцы брамнікаў засталася за гродзенцам. Але абодва галкіперы атрымалі выдаленне да канца гульні і адправіліся ў распранальню.
А сустрэча так і скончылася з лікам 2:1 на карысць «Нёмана»
галы:
11.09 1: 0 — Пасют (Кіслы, Багданоўскі, — бол.)
13.48 1: 1 — Кагалёў (Плотнікаў, Зямлянкiн)
35.31 2: 1 — Сцяпанаў (Лісічкін, Хараманда)
Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Юнацтва» 1:0
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…