Срэбра за кажана. Барыста з Гродна атрымаў другое месца ў чэмпіянаце краіны

Аляксей Небышынец з гродзенскай кавярні «Наша кава» ўвайшоў у тройку лепшых барыста краіны ў намінацыі «Латэ-арт». На фестывалі «Coffee Fest Belarus-2018», які прайшоў у Мінску 24−25 сакавіка, ён заняў другое месца. Героямі яго малюнкаў на каве сталі кажаны.

Прызавое месца ў фестывалі - ужо другі поспех за год. Зімой на калядным латэ-арт батле Аляксей Небышынец быў першым. Тады задачай удзельнікаў было як мага дакладней паўтарыць малюнак.

[irp posts="45 099″ name="Калядны латэ-арт батл: гродзенскі барыста маляваў па каве лепш за ўсіх"]

Чэмпіянат адрозніваецца тым, што дэманструюцца аўтарскія малюнкі. Арыгінальнасць выявы - адзін са складнікаў поспеху.

Аляксей ужо вярнуўся ў Гродна, таму ў кожнага ёсць шанец пакаштаваць каву з прыгожымі малюнкамі і асабіста павіншаваць барыста з высокім дасягненнем.

[irp posts="42 806″ name="Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў за" ад экспертаў"]


Кававы фестываль у Мінску праводзіцца ўжо чацвёрты раз. У гэтым годзе тут прадставілі больш за 100 гатункаў кавы, правялі шэсць чэмпіянатаў барыста ў розных намінацыях, арганізавалі больш за 40 бясплатных майстар-класаў і дэгустацый. У фестывалі ўдзельнічалі каля 50 кававых кампаній, у тым ліку з-за мяжы.

Падзяліцца
Меткі: ежахобі

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025