У эфіры праграмы «Время футбола» старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, распавёў, што ў выпадку перамогі «Нёмана» над БАТЭ ў паўфінале Кубка Беларусі, гродзенскую каманду чакаюць добрыя прэміяльныя.
Нагадаем, першы матч ½ фіналу Кубка Беларусі БАТЭ — «Нёман» пройдзе 18 красавіка ў Барысаве.
«Заслуга футбалістаў будзе дастаткова ацэненая. Сума? Мы пра гэта пакуль казаць не будзем" — сказаў Гой у эфіры праграмы.
Таксама ў эфіры праграмы Мечыслаў Гой не стаў раскрываць памер бюджэту «Нёмана» на новы сезон, але адзначыў, што ён вышэйшы, чым у 2017 годзе.
Нагадаем, бюджэт «Нёмана» у мінулым сезоне складаў 1 мільён долараў. У сезоне 2016 — 1,4 млн долараў.
«Асноўная сума ўжо ёсць сёння. Пакуль яе не магу агучыць, таму што яна неканчатковая. Хачу сказаць пра тое, што яна значна вышэй за ўзровень мінулага года. Адпаведна, задача стаіць выступіць не горш, чым у мінулым годзе. А гэта, калі меркаваць па мінулым годзе і ачках, практычна чацвёртае месца. Задача такая будзе пастаўлена перад клубам: выступіць не горш за ўзровень мінулага года», — сказаў Гой.
Закрануў старшыня ў праграме і наведвальнасць матчаў «Нёмана», і як прыклад прывёў стадыён у Брэсце.
«Гледачы Брэста — гэта як прыклад. Малайцы, вядома. Добрая гульня, нармальныя ўмовы на стадыёне плюс бонусы ўваходу на арэну — наведванне жанчынам, дзецям і ветэранам бясплатна. А для ўсіх астатніх нязначна падымем сумы квіткоў. Але ўсё залежыць ад таго, як будзе гуляць каманда. А па-другое, і мяне ў гэтым ніхто не пераканае, чым больш дзяцей нашых будзе займацца футболам, тым больш гледачоў з’явіцца ў нас на стадыёне. Каб паглядзець, як гуляюць прафесіяналы. Вось у такім накірунку я павінен працаваць», — дадаў Гой.
Гродзенскі «Нёман» стартуе ў чэмпіянаце Беларусі ў пятніцу 30 сакавіка. Каманда Ігара Кавалевіча дома будзе прымаць «Віцебск». Пачатак матчу ў 19:30.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…