Пасля выходных на вуліцах горада гродзенцы сталі заўважаць незвычайныя карціны, выкананыя ў стылі вулічнага мастацтва. Хто і навошта расстаўляе такія карціны каля старых будынкаў - пакуль невядома.
Гродзенцы ўжо паспелі выказаць здагадку, што такім чынам вулічныя мастакі замяняюць графіці. На некаторых творах прысутнічае слова — Magfis. Але ніводзін пошукавік не даў інфармацыі па гэтым слове. Можа, вам штосьці вядома пра гэтыя карціны або пра іх аўтара?
https://www.instagram.com/p/BgzTfeKgsB8/?taken-by=panizgarodni