Тэатр лялек трэці паводле папулярнасці ва ўсёй Беларусі

Гродзенскі абласны тэатр лялек паводле папулярнасці стаў трэцім у Беларусі. У 2017 годзе яго наведалі 92,1 тысячы гледачоў.

На першым і другім месцах — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — 227,5 тысяч гледачоў і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — 128,5 тысяч гледачоў, піша БЕЛТА.

У топ-5 увайшлі таксама Гомельскі абласны драматычны тэатр — 82,2 тысячы і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску — 74,5 тысячы гледачоў.

Агулам у 2017 годзе тэатры рэспублікі наведалі 1665,7 тысяч гледачоў. У Беларусі на канец 2017 года працавалі 29 прафесійных тэатраў: 20 драматычных і музычных, 8 дзіцячых і юнага гледача, 1 тэатр оперы і балета.

Рэпертуар склаў 1078 спектакляў, у тым ліку: 159 новых пастановак, 362 — беларускіх аўтараў, 417 пастановак для дзяцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025