З асцярожнасцю можна казаць пра завяршэнне эпідэміі адзёру ў Ваўкавыску, расказала ў эфіры АНТ намміністра аховы здароўя Наталля Жукава. Вірус завезлі з Еўропы, гэта ўдалося пацвердзіць лабараторна. Яшчэ адна прычына – адмовы ад вакцынацыі, перадае словы чыноўніцы “СБ Беларусь сегодня”.
У Ваўкавыску дыягназ “адзёр” пацвярдзіўся ў 29 чалавек, яшчэ па адным выпадку выявілі ў Гродне, Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Наталля Жукава паведаміла, што агульны ўзровень вакцынацыі ў Беларусі высокі – 95-97%. Таму выпадкі адзёру – адзінкавыя.


