З асцярожнасцю можна казаць пра завяршэнне эпідэміі адзёру ў Ваўкавыску, расказала ў эфіры АНТ намміністра аховы здароўя Наталля Жукава. Вірус завезлі з Еўропы, гэта ўдалося пацвердзіць лабараторна. Яшчэ адна прычына – адмовы ад вакцынацыі, перадае словы чыноўніцы “СБ Беларусь сегодня”.

У Ваўкавыску дыягназ “адзёр” пацвярдзіўся ў 29 чалавек, яшчэ па адным выпадку выявілі ў Гродне, Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Наталля Жукава паведаміла, што агульны ўзровень вакцынацыі ў Беларусі высокі – 95-97%. Таму выпадкі адзёру – адзінкавыя.

Чытайце яшчэ:  У Ваўкавыску пацвердзілі ўжо 24 выпадкі адзёру. У горадзе прышчапіліся амаль 2000 жыхароў
Чытайце яшчэ:  У пяці чалавек у Ваўкавыску пацвердзілі адзёр. Дзе даведацца, ці ёсць у вас прышчэпка?