Падлеткаў запрашаюць стаць відэаблогерамі на дыстанцыйным курсе «All Teens Can»

Школа відэаблогераў для падлеткаў абвяшчае новы набор удзельнікаў. Дыстанцыйны курс па стварэнні відэа пачнецца 2 красавіка і будзе доўжыцца 4 тыдні. У ходзе навучання ўдзельнікі напішуць сцэнар, здымуць і змантуюць адзін відэаролік і атрымаюць зваротную сувязь ад сваіх аднагодкаў. Летась лепшым ролікам курса журы прызнала працу гродзенца Мікіты Кузьмініча.

Курс разлічаны на падлеткаў, якія плануюць здымаць відэаролікі ці ўжо робяць першыя крокі ў гэтым кірунку. Будучым удзельнікам курса трэба мець тэхнічныя сродкі для здымкі і мантажу (смартфон ці фотаапарат і камп’ютар або планшэт), а таксама не менш за 1 гадзіну штодня на выкананне заданняў курса. Формула навучання, са словаў арганізатараў, складаецца з 25% тэорыі і 75% практыкі.

[irp posts="33 047″ name="Гродзенскі школьнік перамог у конкурсе відэаблогераў з ролікам пра беларускую мову"]

«Усе падлеткі могуць, зможаш і ты!» — напісана на старонцы ютуб канала школы.

Праграма курса:

Тэма 1 (2−8 красавіка) — Ад ідэі да сцэнара. Ты запішаш пробнае прывітальнае відэа і навучышся пісаць сцэнар свайго будучага відэароліка.

Тэма 2 (9−15 красавіка) — Здымаем! Ты даведаешся, як арганізаваць здымку свайго роліка, у тым ліку, якім павінна быць асвятленне, фон, як забяспечыць якасны гук. Акрамя таго, ва ўказаны перыяд табе трэба будзе цалкам адзняць матэрыял для роліка.

Тэма 3 (16−22 красавіка) — Мантуем! Ты асвоіць адну з праграм для мантажу відэа і зможаш змантаваць адзняты раней відэаматэрыял.

Тэма 4 (23−29 красавіка) — Публікацыя і прасоўванне відэароліка. Мы апублікуем тваё зманціраванае раней відэа на канале «Усе падлеткі могуць» і навучым прасоўваць яго.

Каб запісацца на курс, трэба:

  1. Стварыць уліковы запіс на EduTech (форма запаўняецца на кірыліцы па-руску) па спасылцы.
  2. Пацвердзіць электронны адрас. Неабходна знайсці ліст ад Платформы у сваёй электроннай паштовай скрыні і падцвердзіць рэгістрацыю, націснуўшы на актыўную спасылку ў лісце. Увага! Часта гэты ліст трапляе тэчку «Спам», таму неабходна праверыць і яе.
  3. Уваход на Платформу. Пасля падцверджання свайго паштовага адрасу вы зможаце ўвайсці на Платформу. Прамая спасылка на ўваход на EduTech.
  4. Уваход на курс «Школа відэаблогера «All Teens Can». Калі ты знаходзішся на EduTech, зможа ўвайсці на курс па спасылцы.

Курс ладзіць Рэгіянальны трэнінгавы цэнтр EDU-HUB, які дзейнічае на базе Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025